Арганізатары пішуць, што і раней ствараць фестываль было цяжка з-за непаразуменняў з уладамі. У гэтым годзе абавязковай умовай правядзення фестывалю стала арэнда некалькіх пляцовак каля замка. Адміністрацыя музея ў арэндзе адмовіла.
— Афіцыйнага адказу на афіцыйны запыт з боку музея не было, і мы нават не можам прывесці афіцыйную прычыну адмовы. Але на вопыце шматгадовай камунікацыі з адміністрацыяй музея, мы можам зрабіць выснову, што прычынай адмовы ў арэндзе пляцовак каля замка з’яўляецца асабістая непрыязнасць да нашага праекту з боку намесніка дырэктара музея Аляксандра Бярозаўскага, — пішуць арганізатары.
У гэтым годзе фестываль ва ўжо звыклым для ўсіх фармаце не адбудзецца. Арганізатары думаюць, што рабіць далей, і плануюць ствараць іншыя музычныя праекты.
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…