Кошты на нерухомасць у Гродне павышаюцца ўпершыню за доўгі час

У ліпені быў усталяваны новы цэнавы максімум 2018 года. Упершыню за доўгі час індэкс цэн на рынку нерухомасці горада Гродна перавысіў леташні, піша MyRealtor.by.

Па дадзеных за ліпень 2018 года сярэдняя цана на аб’екты жылой нерухомасці ў горадзе Гродна склала 602 даляраў за метр квадратны, што на 18 даляраў больш, чым у папярэднім месяцы. Усяго за ліпень кошт вырас на 3,1%. Тэмп росту коштаў у ліпені падняўся на 3,2% (+ 3,1% у ліпені супраць -0,1% у чэрвені). З ліпеня 2017 па ліпень 2018 года кошт квадратнага метра жылой плошчы вырасла на 15 даляраў, што складае 2,5%.

За справаздачны месяц, аб’ём прапаноў кватэр у Гродна знізіўся на 12,6% і на канец месяца склаў - 665 аб’ект нерухомасці.

Двухпакаёвыя кватэры — адзіны сегмент, дзе ў параўнанні з чэрвенем колькасць прапаноў аб продажы кватэр ўзрасла (+ 6,1%), а вось доля аднапакаёвых, трохпакаёвых, чатырохпакаёвых і шматпакаёвых кватэр скарацілася альбо засталася без змены. Гэты працэс адзначаецца на працягу двух месяцаў і такое запаволенне цалкам чакана, улічваючы сезон адпачынкаў. Не выключана, што і ў жніўні захаваецца адмоўная дынаміка.

У цэлым, за другі квартал у Гродне попыт на нерухомасць ўпаў адразу на 15% у параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года. Акрамя таго, у малых гарадах Гродзенскай вобласці было адзначана памяншэнне попыту на 2,5%. Гэта адбылося ў выніку зніжэння куплі кватэр у новабудоўлях. Раней доля такіх здзелак у сярэднім складала 40%, а ў другім квартале 2018 г. — толькі 28%.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024