Навіны

Памятны знак каля абласнога МНС будзе адбіваць час міжваенным званом

Ля галоўнага ўваходу ў абласное ўпраўленне МНС 2 жніўня адкрылі скульптуру прысвечаную 165-годдзю пажарнай службы Беларусі.

Аўтарам памятнага знака з’яўляецца гродзенскі мастак Уладзімір Качан. Як кажа аўтар, такога спалучэння шкла, граніту і металу для помнікаў у Гродне яшчэ ніхто не выкарыстоўваў.

Кампазіцыя складаецца з двух аб’ёмаў чырвонага і чорнага граніту, злучаных шчытом з эмблемай МНС, выкананым з бронзы. Шкло з унутранай святлодыёднай падсветкай будзе свяціцца ўначы, а арыгінальны пажарны звон міжваенных часоў будзе адбіваць час.

Ініцыятарам устаноўкі знака выступілі ветэраны пажарнай службы Гродзеншчыны. Iдэю падтрымала кіраўніцтва абласнога ўпраўлення МНС, сучасныя байцы і афіцэры гарнізона. Знак выраблены за сродкі добраахвотных ахвяраванняў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024