Кубак Беларусі: «Нёман» саступіў «Белшыне» і выляцеў з турніру

Футбалісты «Нёмана» працягваюць дрэнна гуляць. У суботу 28 ліпеня падапечныя Ігара Кавалевіча ў Бабрускага прайгралі ў 1/16 Кубка Беларусі мясцовай «Белшыне» і вылецелі з розыгрышу.

«Нёман» апошні раз прайграваў на стадыі 1/16 фінала ў далёкім 1995 годзе.

Белшына (Д2) — Нёман — 3: 1

Галы: 1: 0 — Гомза (26). 2: 0 — Сідарэнка (60). 2: 1 — Мукам (69, з пенальці). 3: 1 — Галенка (84).

Акрамя вылету з Кубка Беларусі справы ў гродзенскай каманды ідуць дрэнна і ў нацыянальным чэмпіянаце. Чорная паласа ў жоўта-зялёных пачалася яшчэ ў канцы чэрвеня, калі гродзенцы на сваім полі ўмудрыліся ў канцоўцы матчу прапусціць два галы і згуляць унічыю з «Мінскам» 2:2. Пасля сталічнай каманды быў няўдалы выезд у Брэст, дзе «Нёман» прайграў гаспадарам з лікам 1:0. Праз тыдзень каманда Ігара Кавалевіча пацярпела буйную паразу ў Віцебску 5:1, а 20 ліпеня «Нёман» быў прыніжаны на родным стадыёне камандай са Слуцка.

Чарговы матч у чэмпіянаце «Нёман» правядзе пасля перапынку — ён пройдзе ў Магілёве 17 жніўня. Галоўнаму трэнеру каманды Ігару Кавалевічу ёсць над чым падумаць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024

У Гродне за падпіскі ў Telegram асудзілі непаўналетнюю

Навучэнка з Гродна была падпісаная на "NЕХТА" і "TUT.BY" у Telegram. Іх на яе iPhone…

6 мая 2024

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024