Здароўе і спорт

Удзельнікі велагонкі «Нёман» з Гродна адправіліся ў польскую Сакулку

Трэці этап трансгранічнай велагонкі «Нёман» стартаваў з плошчы Леніна 27 ліпеня. Больш за 80 удзельнікаў з чатырох краін праедуць з Гродна ў Сакулку. Хаця адлегласць паміж гарадамі менш за 40 км, траса складзена так, каб удзельнікі праехалі 85 км.

31-я міжнародная шматдзённая веласіпедная гонка «Нёман» стартавала 26 ліпеня ў Гродне. У спаборніцтвах бяруць удзел маладыя спартсмены з Беларусі, Расіі, Польшчы i Эстонii.

Першыя два этапы велагонкі прайшлі ў Гродне, трэці стартаваў тут, але фінішаваць удзельнікі будуць ужо ў польскай Сакулцы. Спецыяльна для гэтага, каб не спыняцца на мяжы, усе гоншчыкі ў Гродне перад стартам прайшлі памежны і мытны кантроль.

У суботу 28 ліпеня стартуе чацвёрты этап гонкі. Па маршруце Сакулка — Беласток спартсмены павінны будуць пераадолець 105 км.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024