Дадаць навіну
Панядзелак, 15 кастрычніка 2018, 15:01

АБСЕ: затрыманне гродзенскіх журналістаў – гэта абмежаванне свабоды СМІ

Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды сродкаў масавай інфармацыі Арлем Дэзір заклікаў спыніць ціск на журналістаў тэлеканала “Белсат”, піша БАЖ.

— Затрыманне, ператрусы і канфіскацыя абсталявання журналістаў “Белсат” Аляксандра Дзянісава і Аляксея Кайрыса ў рамках расследавання справы за абразу і працы без акрэдытацыі — гэта абмежаванне свабоды СМІ. Беларускія улады мусяць зняць празмерныя абмежаванні, звязаныя з акрэдытацыяй, — напісаў прадстаўнік АБСЕ на сваёй старонцы ў Twitter.

У панядзелак міліцыя правяла ператрусы ў кватэрах гродзенскіх журналістаў Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам “Белсат”. У журналістаў забралі камп’ютары, мабільныя тэлефоны, відэакамеру і электронныя носьбіты інфармацыі.

У адказ на гэта 30 гродзенскіх журналістаў падпісалі зварот у абарону сваіх калег Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: