Кубак Дубко: «Нёман» пацярпеў паразу ад «Бейбарыса»

Хакеісты «Нёмана» не здолелі ў сваім першым матчы міжнароднага турніру, прысвечанага памяці Аляксандра Дубко, абыграць казахскі «Бейбарыс». Матч скончыўся з лікам 1:2.

Ужо на працягу 14 гадоў турнір памяці Дубко, які праходзіць у Гродне, з’яўляецца для «Нёмана» апошняй сур’ёзнай падрыхтоўкай перад новым сезонам. У гэтым годзе акрамя гаспадароў у Кубку Дубко прымае ўдзел два расійскіх клуба «Сахалін» і «Дынама» з Санкт-Пецярбурга, а таксама клуб «Бейбарыс» з горада Атыраў (Казахстан).

Адкрывалі турнір 26 лiпеня «Дынама» і «Сахалін». Матч скончыўся з лікам 3:2(Б) (2:1, 0:0, 0:1, 1:0) на карысць каманды з Санкт-Пецярбурга.

Увечары гэта ж дня на пляцоўку гродзенскага лядовага палаца выйшаў «Нёман» i «Бейбарыс». На жаль, гродзенцы не змаглі парадаваць сваіх заўзятараў, якія засумавалі па вялікім хакеі. «Нёман» прайграў з лікам 1:2. У гродзенцаў вызначыўся Варывончык.

Наперадзе ў турніры памяці Дубко яшчэ два дні спаборніцтваў. У пятніцу 27 ліпеня пройдуць сустрэчы «Бейбарыс» — «Сахалін» (15.00), а таксама «Нёман» — «Дынама» (19.00). У суботу, 28 ліпеня, згуляюць «Дынама» і «Бейбарыс» (13.00). У гэты ж дзень пройдзе і апошнi матч Кубка Дубко, дзе «Нёман» згуляе з «Сахалінам». Матч пачнецца ў 17.00

Варта адзначыць з 26 ліпеня гродзенскі Лядовы палац спорту пачынае продаж квіткоў на хатнія матчы «Нёмана» у Кубку Руслана Салея (Кубак Рэспублікі Беларусь). Першы хатні матч «Нёман» правядзе 5 жніўня супраць «Данбаса»

Кошт квіткоў вар'іруецца ад 4 да 8 рублёў (дзецям зніжка 50%)

Рэжым работы касы:

пн. — пт. 09:00 — 19:00

зб. 11:00 — 16:00

нядзеля — выхадны

Забраніраваць білеты можна па спасылцы: www.megamag.by

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024