Навіны

Праз год у Лідзе можа з’явіцца помнік Гедыміну. Аўтар той жа, што ў Давыда ў Гродне

Эскіз помніка «Заснавальнік замка — князь Гедымін» прайшоў узгадненне па лініі Адміністрацыі Прэзідэнта. Рэспубліканскі мастацка-экспертны Савеце па манументальна-дэкаратыўным мастацтве даў некалькі рэкамендацый: унесці невялікія змены ў надпіс да помніка і падкарэктаваць пластыку плашча вялікага князя, піша «Лідская газета». Помнік можна з’явіцца ў Лідзе ўжо ў наступным годзе.

Цяпер павінна быць выкананая рабочая мадэль у маштабе 1:4. Яе зробяць самі аўтары — Сяргей Аганаў і Вольга Нячай. Дарэчы, Сяргей — аўтар помніка Давыду Гарадзенскаму, які ў пачатку лета ўсталявалі ў Гродне.

Паралельна будзе весціся работа па напісанні праектна-каштарыснай дакументацыі на выраб пляцоўкі, дзе непасрэдна будзе ўсталяваны помнік, таксама будзе прадумвацца светлавое рашэнне. Гэта справа Лідскай ЖКГ — заказчыка праекта.

Адкуль наогул узяўся помнік?

Адкрыты конкурс па выбары помніка Гедыміну ў Лідзе праходзіў у пачатку 2018 года. Экспертнае журы выбірала з 28 прапановаў. Па выніках падліку галасоў найбольшую колькасць «плюсаў» атрымаў эскіз з дэвізам № 4836. Толькі затым быў ускрыты конкурсны канверт і вызначаны імёны аўтараў. Сам выбар праходзіў такім чынам ананімна.

Помнік «Заснавальнік замка — князь Гедымін» будзе ўсталяваны каля сцен Лідскага замка арыенціровачна ў 2019 годзе. Ён будзе выраблены за кошт пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў.

[irp posts="66 920″ name="У Гродне афіцыйна адкрылі помнік Давыду Гарадзенскаму"]

Падзяліцца
Меткі: культура

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024