Навіны

Выйшаў фотаальбом з гісторыяй пажарнай службы Гродзеншчыны

Фотаальбом па гісторыі гродзенскіх пажарных прэзентавалі 25 ліпеня — у дзень 165-годдзя пажарнай службы Беларусі. Аўтар зборніка — кіраўнічка музея пажарнай службы ў Гродне Ірына Качан. Яна шмат гадоў збірала гісторыі з жыцця пажарных і фатаграфіі, звязаныя з гэтай прафесіяй.

Альбом «Кароткая фотахроніка гісторыі пажарнай службы Гродзеншчыны» ўтрымлівае гравюры, малюнкі і фотаздымкі, у якіх адлюстраваная гісторыя развіцця пажарнай службы рэгіёну ад сярэдзіны XIX ст. да савецкага часу.

У выданне ўвайшлі фатаграфіі вядомых калекцыянераў: Фелікса Варашыльскага, Януша Паруліса, Яна Лялевіча і іншых. Таксама ёсць фатаграфіі з фондаў музея пажарнай службы.

Пажарная каманда Гродна (1930-я гады)
«У нашым выданні прадстаўлена 150 фотаздымкаў. Гэта самыя лепшыя і ўнікальныя фота, якія будуць цікавыя любому колу чытачоў, — распавядае Ірына Качан. - Інфармацыю збіралі ў архівах і ў калекцыянераў, нешта даводзілася нават купляць. Усе здымкі, якія ў альбоме, мы бачылі і ведалі раней, але былі яны ў нас не ў лепшай якасці, таму даводзілася шукаць арыгіналы. Акрамя калекцыянераў, у матэрыялах нам дапамог гісторык Андрэй Вашкевіч. Цягам году мы плануем выдаць яшчэ адзін альбом аб гісторыі пажарнай службы Гродна, куды ўвойдзе больш новая гісторыя і інфармацыя».
Пажарная каманда Гродна (1960-я гады)
Ірына Качан упэўненая, што ў гродзенцаў яшчэ захаваліся невядомыя гісторыкам здымкі пажарнай службы ў Гродне. Яны могуць быць цікавыя для будучых выданняў і для музея. Калі хтосьці гатовы падзяліцца інфармацыяй або фатаграфіяй, ён можа звяртацца да Ірыны Качан у музей пажарнай службы ў Гродне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024