Чорная паласа працягваецца: «Нёман» у Гродне буйна саступіў «Слуцку»

Гродзенскі «Нёман» у рамках 17-га тура чэмпіянату Беларусі на сваім полі быў разгромлены «Слуцкам» — 0:3. Параза для каманды Ігара Кавалевіча стала трэцяй запар.

Чорная паласа ў жоўта-зялёных пачалася яшчэ ў канцы чэрвеня, калі гродзенцы на сваім полі ўмудрыліся ў канцоўцы матчу прапусціць два галы і згуляць унічыю з «Мінскам» 2:2. Пасля сталічнай каманды быў няўдалы выезд у Брэст, дзе «Нёман» прайграў гаспадарам з лікам 1:0. Праз тыдзень каманда Ігара Кавалевіча пацярпела буйную паразу ў Віцебску 5:1, а 20 ліпеня «Нёман» быў прыніжаны на родным стадыёне камандай са Слуцка.

Са слутчанамі «Нёман» пачаў вельмі добра і меў шэраг небяспечных момантаў. Дапамагаў лініі атакі Аляксей Лягчылін, які пасля доўгіх раз’ездаў вярнуўся ў родную каманду. Але справа да ўзяцця варот гасцей усё ніяк не даходзіла. «Слуцк» у сваю чаргу скарыстаўся памылкай у абароне гаспадароў і адкрыў лік на 42-й хвіліне.

Другі тайм «Нёман» таксама пачаў актыўна, але ў гульні гродзенцаў не хапала ўдараў. Атака гродзенцаў проста нічога не магла паказаць. Актыўнічаў на поле Мукам, але яго ўдары да варот таксама не даходзілі.

Мукам рвецца да варот «Слуцка»
«Слуцк» працягваў гуляць у свой футбол і на 71-й хвіліне пасля чарговай памылкі абароны гродзенцаў павялічыў лік. Аўтарам другога мяча стаў Шыкаўка, яму ж удалося забіць яшчэ адзін мяч праз 10 хвілін. Пасля трэцяга прапушчанага гола нешматлікія гледачы, якія прыйшлі ў гэты вечар на матч у Гродне, ужо пакідалі трыбуны.

«Нёману» на родным стадыёне так і не ўдалося забіць нават гол прэстыжу, гродзенская каманда ў выніку пацярпела трэцюю паразу запар.

«Нёман» — «Слуцк» 3:0

Ігар Кавалевіч пасля матчу папрасіў прабачэння перад заўзятарамі:

«Хацеў бы папрасіць прабачэння перад заўзятарамі не столькі за паразу, колькі за гульню. Каманда паказала сябе бесхрыбетнай. Для мяне гэта як для трэнера дзіўна. Бо каманда і праяўляецца ў такіх сітуацыях крытычных. Гэта мая віна як трэнера. Трэба разабрацца ў калектыве. Ёсць моманты, якія мы абавязаны выправіць. Так гуляць перад сваімі заўзятарамі ў маю бытнасць трэнерам нельга, каманда не можа так гуляць. У бліжэйшых матчах мы сітуацыю выправім. Для таго, каб разабрацца, трэба ўсё асэнсаваць. Трэба пару дзён».

Аляксей Лягчылiн правёў свой першы матч пасля вяртання ў Гродна
Пасля паразы ад «Слуцка» гродзенцы засталіся на сёмым месцы ў турнірнай табліцы і маюць у сваім актыве 25 ачкоў.

Варта адзначыць што шэрагі гродзенскай каманды па пагадненні бакоў пакінуў нападнік Вячаслаў Глеб.

Чарговы матч у чэмпіянаце «Нёман» правядзе пасля перапынку — ён пройдзе ў Магілёве 17 жніўня.

Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024