Каб спыніць цыгарэтных кантрабандыстаў, памежнікі пачалі страляць

17 ліпеня каля двух гадзін ночы паблізу вёскі Белюнцы Воранаўскага раёна (Гродзенская вобласць) памежнікі заўважылі свежыя сляды аўтамабільных шын. Машына рухалася ў бок літоўскай мяжы.

Неўзабаве знайшлі аўтамабіль УАЗ. Заўважыўшы набліжэнне памежнікаў, кіроўца падазронай машыны пачаў рух і паспрабаваў уцячы. Памежнікі намякалі, што нядрэнна было б спыніцца, аднак УАЗ працягваў уцякаць.

У выніку пачалася страляніна па аўтамабілі. Але нават з прастрэленымі коламі машына працягвала рух. Праўда, яе ўсё ж спынілі. Затрымалі дваіх беларусаў, а ў іх машыне знайшлі 55 тысяч пачкаў цыгарэт, паведамляе Дзяржпамежкамітэт. Цяпер кантрабандыстам пагражаюць буйныя штрафы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024