Дадаць навіну
Серада, 17 кастрычніка 2018, 16:09

“Італьянская забастоўка”? На мяжы з Польшчай утварыліся сур’ёзныя чэргі

На мяжы з Польшчай на выезд з Беларусі ўтварыліся чэргі з грузавых і легкавых аўтамабіляў. Беларускі бок скардзіцца на нерытмічную працу польскіх памежнікаў, піша AUTO.TUT.BY.

Па стане на 16.00 у «Брузгах» на ўезд у Польшчу чакаюць больш за 140 легкавых і 90 грузавых аўтамабіляў. У пункце пропуску “Брэст” прастойваюць больш за 140 легкавікоў.

– На польскім напрамку фармуюцца досыць працяглыя чэргі з легкавых машын. Таксама чакаюць і грузавыя аўто. Прычына павелічэння чэргаў звязана з нерытмічным афармленнем транспартных сродкаў на сумежным баку. Не забяспечваюцца нормы па колькасці афармлення транспарту за адзінку часу, – паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Антон Бычкоўскі.

Паводле інфармацыі польскай газеты «Выборча», у панядзелак, 16 ліпеня, па ўсёй краіне пачалася агульнанацыянальная акцыя пратэсту, якую ўслед за паліцыянтамі падтрымалі ратавальнікі, мытнікі і памежнікі.

Нагадаем, у сярэдзіне ліпеня паліцэйскія пачалі забастоўку, патрабуючы павышэння зарплаты, вяртання да старой пенсійнай сістэмы сілавых структур, а таксама адмены двух значных рэформаў, праведзеных папярэднім урадам. Свае патрабаванні праваахоўнікі накіравалі міністру ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Яўхіму Брудзіньскаму.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: