Страчаныя запчасткі і пясок, які “адплыў”. Моцны дождж затапіў вуліцы Гродна

На вуліцы Агінскага ў мікрараёне Альшанка змыла пясок з дзіцячай пляцоўкі, на Славінскага з’явілася невялікае возера, а на Новым мосце вадзіцелі ў лужынах гублялі аўтамабільныя нумарныя знакі. У Гродне прайшла моцная залева, перадае TUT.BY.

Страчаныя запчасткі і пясок, які "адплыў". Моцны дождж затапіў вуліцы Гродна

«Прыгледзьцеся, можа, хто “губу” страціў. На Вішняўцы за 38-й школай плыла па дарозе», – падобныя паведамленні пачалі з’яўляцца ў гродзенскіх групах у сацыяльных сетках літаральна праз 10 хвілін пасля пачатку залевы. Хтосьці знаходзіў нумарныя знакі, хтосьці губляў запчасткі ад аўтамабіляў.

Лівень працягваўся больш за паўгадзіны. Усе цэнтральныя вуліцы і галоўныя магістралі горада апынуліся затопленымі. Гродзенцы дзяліліся фатаграфіямі, як выглядалі іх двары. Напрыклад, у мікрараёне Фолюша ўтварылася возера.

Страчаныя запчасткі і пясок, які "адплыў". Моцны дождж затапіў вуліцы Гродна
vk.com/autogrodnoby

У мікрараёне Альшанка з дзіцячых пляцовак змыла пясок.

Страчаныя запчасткі і пясок, які "адплыў". Моцны дождж затапіў вуліцы Гродна
vk.com/autogrodnoby

 

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: