Навіны

З Марока на Расію. У Гродне пачаўся суд за кантрабанду гашышу праз Беларусь

Дваіх беларусаў меркавана з міжнароднай злачыннай арганізацыі пачалі судзіць у Гродне 17 ліпеня. Іх абвінавачваюць у правозе праз беларускую мяжу больш як 35 кілаграм гашышу, піша С*****а.

Падсудныя хаваюць твары

У празрыстай «клетцы» ў залі суду Гродзенскага раёну двое мужчын. Іх ахоўваюць пяцёра канваіраў, некаторыя ў бронекамізэльках.

«Не падыходзьце блізка да клеткі», — рэзка забараняе міліцыянт. Некалькі разоў тое самае нервова паўтараюць супрацоўнікі суду.

Падсудныя закрываюць твары ад фотаапаратаў аркушамі паперы. Адзін з іх не паказвае твар прысутным у залі нават падчас паседжання. Яго бачаць толькі суддзя, пракурор і адвакаты.

— Вам, напэўна, не вельмі зручна так трымаць, — дапускае суддзя Ганна Ляўсік.

— Там з фотаапаратам… Вось чалавек трымае тэлефон, — кажа фігурант справы пра аднаго з прысутных журналістаў. — Навошта мне гэта трэба?

Мужчына не давярае нават пасля словаў, што ў залі забаронена здымаць падчас паседжання, і працягвае хавацца.

Праз шчылінку паміж паперай і кепкай ён паціху спрабуе разгледзець, хто прыйшоў на суд. Акрамя традыцыйнага складу суду і журналістаў, у залі яшчэ толькі адзін чалавек. Вячаслаў з Расіі. Кажа, што праяжджаў міма і вырашыў завітаць да знаёмага, якога судзяць. Зайшоўшы ў залю, павітаўся кіўком галавы з падсуднымі.

Меўся вазіць расійскае малако ў Беларусь

Першы з абвінавачаных — Сяргей Альховік. Невысокі, у чорнай спартовай куртцы, з-пад кепкі відаць сівыя валасы. Твар за ўвесь час паседжання ён так і не адкрыў. Гаворыць нізкім голасам, у гаворцы чуваць расійскія інтанацыі.

Яму 47 гадоў. Нарадзіўся ў Салігорску, па пашпарце жыў у Слуцку. Разведзены, дачцэ 12 гадоў, сыну 14. Жыве ў незарэгістраваным саюзе. Сярэдняя спецыяльная адукацыя. На момант затрымання быў заснавальнікам расійскай фірмы «Вегаслайф», якая нібыта мелася перавозіць сухое малако з Расіі ў Беларусь. У Беларусі лічыўся беспрацоўным. Раней атрымаў 9 гадоў за сур’ёзны крадзеж.

Маладзейшы фігурант, Раман Глінскі, з пачаткам паседжання перастае хавацца ад журналістаў. Ён таксама невысокі, худы, з вузкім вострым тварам, у дыхтоўнай моладзевай куртцы.

Яму 31 год. Нарадзіўся ў Баранавічах. Апошнім часам жыў у Салігорску. Апрача школы нідзе не вучыўся, нежанаты, дзяцей няма, беспрацоўны. На ягоным сумленні ў мінулым асабліва зламыснае хуліганства.

Пад вартай яны ўжо больш за год.

Пагоршыўся зрок, памяняўся адвакат

Альховік папрасіў у суду час перад допытам, каб азнаёміцца з матэрыяламі справы. Як ён сказаў, у яго пагоршыўся зрок, але акуляраў не было. Партнёрка не перадала, бо не атрымлівала ад яго лістоў. У выніку ён нічога не змог прачытаць.

Да таго ж адвакатка, з якой загадзя дамаўляліся на супрацу, наведала яго напярэдадні першага паседжання і адмовілася яго абараняць. Новую абаронцу ён убачыў на судзе ўпершыню.

«Мне ж трэба з адвакатам ступень абароны ўзгадніць. Я не ведаю на сённяшні дзень, хто мяне абараняе, як мы будзем будаваць нашую абарону», — кажа Альховік.

Ягонае хадайніцтва задаволілі. У судзе зрабілі перапынак да 18 ліпеня.

Гашыш на 700 тысяч долараў везлі ў газавым балоне

Фігуранты, паводле матэрыялаў крымінальнай справы, цягам 2016−2017 гадоў перавозілі гашыш з Польшчы і Літвы праз Беларусь у Расію, каб там прадаць іншым кур’ерам. Наркотык прызначаўся для жыхароў Маскоўскай вобласці.

Летась у чэрвені Глінскага і Альховіка затрымалі каля вёскі Мікелеўшчына Мастоўскага раёну. У машыне была схованка, зробленая з газавага балона, а там больш за 35 кілаграм гашышу.

Паводле закону гэта лічыцца буйным памерам. Для параўнаньня, нават 25 грамаў опіюмнага наркотыку — буйны памер. Тут было ў 1400 разоў больш. Кошт затрыманай партыі ацэньваецца ў 700 тысяч даляраў.

Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў злачыннай арганізацыі, незаконным абароце наркатычных сродкаў у буйным памеры арганізаванай групай і незаконным перамяшчэнні наркотыкаў праз мяжу (частка 2 артыкула 285, частка 4 артыкула 328, частка 3 артыкула 328−1 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Самы суворы з артыкулаў прадугледжвае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Кіравалі малдаване і гішпанцы

Беларусы ўваходзілі ў міжнародную злачынную арганізацыю, якой кіравалі малдаване і гішпанцы. Агулам затрымалі больш за 20 ейных удзельнікаў, канфіскавалі больш за 830 кілаграм наркатычных рэчываў.

Праваахоўнікі выкрылі транспартную схему: гашыш з Марока перапраўлялі праз мора ў Іспанію, адтуль у іншыя еўрапейскія краіны і Расію.

Аперацыя па выяўленні і ліквідацыі буйнога наркаканала і міжнароднай злачыннай арганізацыі называлася «Пірэнейскі злом». У ёй прымалі ўдзел сілавікі з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Нямеччыны, Іспаніі і Марока. Аперацыю лічаць галоўным антынаркатычным расследаваннем дзесяцігоддзя ў Еўропе.

Арганізацыя складалася з асобных меншых групаў у розных краінах. Вядома, што беларусаў у ёй агулам было дванаццаць.

Ганна Юргілевіч, адвакатка Рамана Глінскага, сказала, што судовы працэс, верагодна, будзе нядоўгі і скончыцца ў жніўні.


У вас есть хороший стаж вождения и желание работать? Найти вакансии водителя можно на сайте http://www.express-work.com/vakansii-voditel/. Большой выбор вакансий, а также много полезной и интересной информации.


Падзяліцца
Меткі: правасуды

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024