Не горшы за Мірскі замак. У Карэліцкім раёне археолагі выявілі рэшткі драўлянага сярэднявечнага замка

У Карэліцкім раёне на паверхню паднялі рэшткі драўлянага замка часоў Вялікага Княства Літоўскага. А разам з імі адкрылі і новыя старонкі жыцця сельскіх арыстакратаў XVI стагоддзя. Дарэчы, упершыню ў краіне. Драўляныя замкі ніколі раней так пільна не вывучаліся. Іх нават знайсці цяжка, бо дрэва сатлела, выявіць хоць нешта — гэта вялікая ўдача, распавядае тэлеканал ОНТ.

Археолагі па сантыметры адкрываюць элементы ўмацаванняў старадаўняга сельскага замку ў Беразаўцы. Навукоўцы натыкнуліся на найважную знаходку — уязную вежу ў сярэднявечны замак. Аказалася, падмуркі абарончых збудаванняў драўляных замкаў у XVI стагоддзі рабілі не з дрэва, як лічылася, а з валуноў.

Аб рэзідэнцыях беларускіх магнатаў вядома шмат. А вось як жыла знаць на вёсцы, звестак досыць мала. Драўлянай архітэктуры часоў ВКЛ ў краіне амаль не захавалася. Любая інфармацыя пра побыт той эпохі - на вагу золата.

www.youtube.com/watch?v=rQqs1jqoa-M

З боку замак — гэта парослы зелянінай ўзгорак пасярод поля, але ў XVI стагоддзі тут віравала жыццё. Сям’я Кміты атрымала зямлю ў падарунак ад вялікага князя і пабудавала рэзідэнцыю. Тут было ўсё для жыцця: панскі дом, памяшканні для прыслугі, гаспадарчыя пабудовы і нават свая царква. У XVI стагоддзі трапіць у замак можна было па мосце. Засталіся ямы для яго апор. А наперадзе і сама вежа — 30 квадратных метраў. Пасярэдзіне — вароты, а па баках — памяшканні для стражнікаў.

Навукоўцы і валанцёры з усёй краіны працуюць тут ужо другі тыдзень. Знайшлі гаршкі, манеты, кафлю, пломбы для дакументаў або тавараў, ўпрыгожванні і нават музычныя інструменты.

Каб знайсці месца, адкуль пачыналася рэзідэнцыя, навукоўцы выдаткавалі пяць гадоў. Цяпер вылічыць астатнія пабудовы комплексу будзе прасцей: ў 1636 году новы ўладальнік замка з роду Радзівілаў падрабязна апісаў сваю маёмасць.

— Хацелася б знайсці царква драўляную, уніяцкую. Дакладней тое, што ад яе засталося. І вызначыць дакладнае размяшчэнне панскіх дамоў, — кажа вядучы навуковы супрацоўнік Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Наталля Пачобут.

Таксама навукоўцам трэба знайсці абарончыя сцены і дзве вежы. На поўнае даследаванне замкавага комплексу сыдзе не адзін дзясятак гадоў. Аднак паглядзець, як маглі выглядаць валодання Кмітаў, можна будзе ўжо ў наступным годзе. Навукоўцы рыхтуюць 3D-мадэль аб’екта і мараць, што ў будучыні гэта месца стане не менш папулярным у турыстаў, чым размешчаны непадалёк Мірскі замак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024