Дадаць навіну
Серада, 17 кастрычніка 2018, 16:07

На будаўніцтве БелАЭС упаў і загінуў мантажнік (абноўлена)

16 ліпеня на БелАЭС упаў з вышыні мантажнік расійскай субпадраднай арганізацыі. Прычыны і абставіны няшчаснага выпадку са смяротным зыходам расследуюцца, піша Мінэнерга.

Вядома, што стажор-мантажнік расійскай субпадраднай арганізацыі загінуў раніцай 16 ліпеня. Яму было 42 гады. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Праводзяцца ўсе неабходныя следчыя і працэсуальныя дзеянні.

Сяргей Шаршаневіч адзначае, што праблема вытворчага траўматызму знаходзіцца на асаблівым кантролі упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці. З пачатку бягучага года ў раённыя следчыя падраздзяленні паступіла 89 паведамленняў аб траўміраванні грамадзян на працоўных месцах, у тым ліку аб 8 фактах са смаротным зыходам, піша БЕЛТА.

Радыё Свабода піша, што за час будоўлі БелАЭС на будаўнічай пляцоўцы было не менш за дзясятак інцыдэнтаў з будаўнікамі, загінулі некалькі чалавек (прынамсі тры). Намеснік міністра энергетыкі Беларусі назваў такія лічбы «прымальнымі». Было некалькі выпадкаў, калі спачатку кіраўніцтва БелАЭС адмаўляла факты гібелі рабочых на будаўнічай пляцоўцы, аднак пасля розгаласу ў СМІ усё ж вымушана было гэта прызнаць.​

У Беларусі гучаць выказванні аб замоўчванні няштатных сітуацыяў на БелАЭС. Так, пра падзенне і пашкоджанне корпусу рэактару БелАЭС улады паведамілі з вялікім спазненнем і толькі пасля шырокага розгаласу ў СМІ. Гучаць таксама сумневы ў мэтазгоднасці станцыі і бяспечнасці захавання радыёактыўных адходаў у Беларусі.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: