«Кіслае піва становіцца папулярным». «Лідскае піва» выпусціла новы крафт

Навінка Sour Ale з «Калекцыi Майстра» стала першым у Беларусі кіслым гатункам, які буйны піўзавод вывеў на масавы рынак. Навінка выпушчана ў крафтавай серыі і з’явіцца на прылаўках з 16 ліпеня.

— Беларусы ахвотна знаёмяцца з сусветнымі піўнымі трэндамі, і мы гатовыя падтрымліваць іх у гэтым імкненні, выпускаючы неардынарныя для рынку гатункі, — адзначыў галоўны півавар кампаніі «Лідскае піва» Алег Малахаў. — Наўмысна акісленае бактэрыямі піва цяпер на піку папулярнасці ў сусветным крафце. І мы рады прапанаваць беларускім спажыўцам сваё бачанне кіслага элю ў крафтавай серыі. Навінка павінна перавярнуць уяўленне спажыўцоў аб піўным асартыменце.

Sour Ale ўяўляе сабой кіслы эль сярэдняй крэпасці (3,9%) з даўка-фруктовым смакам і мяккім посмакам. Пры вытворчасці Sour Ale выкарыстоўваюцца спецыяльны бельгійскі солад Chateau Acid з павышаным утрыманнем малочна-кіслых бактэрый і сок журавін, што і надае піву асаблівы смак. Колер у навінкі светлы. Піва рэкамендуецца падаваць пры тэмпературы ад 10 да 12 градусаў.

Sour Ale стаў 12-м густам серыі «Калекцыя Майстра». Навінка выпушчаная лімітаванай партыяй — усяго 75 000 літраў - і будзе даступная ў продажы да канца верасня. Гатунак прадстаўлены ў двух фарматах ўпакоўкі - шкляная бутэлька 0,33 і 0,5 л. Рэкамендаваны кошт складае 1,77 і 2,35 рубля адпаведна.

Празмернае ўжыванне алкаголю шкодзіць вашаму здароўю

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024