У ГрДУ адкрываюць спецыяльнасць з першай кітайскай мовай навучання

У Гродне ўпершыню адкрыты набор на спецыяльнасць «лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (знешнеэканамічныя сувязі)» з першай кітайскай і другой англійскай мовай, перадае БелТА.

Рэктар ГрДУ Ірына Кітурка адзначае, што спецыяльнасць адкрыта ў сувязі з патрэбамі рэгіёну: у Гродзенскай вобласці наладжваюцца сувязі з Кітаем, у прыватнасці з правінцыяй Ганьсу, у рэгіён прыходзіць кітайскі бізнес, перспектыўным рынак Кітая выглядае і для гродзенскіх прадпрыемстваў. Аднак не хапае спецыялістаў, якія валодаюць кітайскай мовай.

У ГрДУ імя Янкі Купалы таксама ўпершыню адкрыты набор на спецыяльнасць «інфармацыйна-вымяральная тэхніка» на завочную скарочаную форму атрымання вышэйшай адукацыі. Адноўлены набор на спецыяльнасць «лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (міжнародны турызм)» дзённай формы і «пачатковую адукацыю» завочнай формы навучання.

12 ліпеня ва ўніверсітэце стартаваў прыём дакументаў. Ад першых абітурыентаў дакументы прымалі ва ўрачыстай абстаноўцы. У гэтым годзе ўніверсітэт ажыццяўляе набор па 51 спецыяльнасці. План набору складае больш за 2,2 тыс. чалавек.

Падзяліцца
Меткі: адукацыя

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024