Навіны

Самы пазнавальны вазочнік Беларусі скокнуў з парашутам дзеля каханай

34-гадовы вазочнік з Ліды Саша Аўдзевіч упершыню ў жыцці скокнуў з парашутам. Скачок ён прысвяціў сваёй дзяўчыне Юліі Войцік, піша Радыё С**бода.

3 тысячы метраў і 30 секундаў

Скачок у звязцы з інструктарам адбыўся днём 8 ліпеня. Вышыня — 3 тысячы метраў. Палёт — 30 секундаў. Месца Саша хоча захаваць у таямніцы. Вядома, што гэта ў Беларусі.

«Рушыў спантанна, знайшоў выпадкова. Я быў першым інвалідам, які скакаў з гэтымі хлопцамі. Я проста прыехаў і скокнуў без аніякіх інструкцый ці адмысловых курсаў, таму што гэта дужа проста і весела», — так хлопец кажа пра падрыхтоўку.

www.youtube.com/watch?v=qAGu5UwdU4Q

«Я думаў, што я ў іншым сусвеце»

Прызнаецца, што ўсё ж вельмі баяўся, як усё пройдзе. Ногі нічым не прышпільваў і перажываў, што яны будуць матляцца ў паветры. Пра інструктара кажа, што той асабліва не хваляваўся. І адзінае, што запытаўся, ці баіцца Саша Google Maps — як выглядае зямля з вышыні.

Але палёт прайшоў на выдатна. «Я думаў, што я ў іншым сусвеце, з іншымі законамі фізікі. Адны пазітыўныя эмоцыі», — узгадвае суразмоўца.

«Такая love story»

Падчас палёту хлопец склаў рукі ў форме сэрца — так ён выказаў пачуцці да сваёй каханай Юліі, якая жыве ў Нямеччыне. Праўда, пра ідэю палёту дзяўчына даведалася, толькі калі Саша быў ужо на аэрадроме. «Яна была ў шоку. Такая love story», — кажа Саша.

Юля працуе бізнэс-аналітыкам у фірме, якая прадае слыхавыя апараты. Закаханыя бачацца раз на некалькі месяцаў. Пераяжджаць у Нямеччыну Саша не плануе. Калі вырашыць, то толькі дзеля дзяўчыны, але не дзеля краіны, бо там «сумнавата», кажа хлопец.

«Крута, калі б я скокнуў адзін на вазку»

Аднак да скачкоў з парашутам у вазочніка засталіся яшчэ пажаданні. «Для мяне было б крута, калі б я скокнуў адзін на вазку. А там жа гэта не зусім true», — кажа ён.

Хлопец мяркуе, што гэта тэхнічна мажліва. Не выключае, што наступны ягоны скачок будзе менавіта такім. Жартуе, што другім разам зможа згатаваць і выпіць у палёце каву. Цяпер Саша ўдзельнічае ў праекце «Інклюзіўны барыста», дзе людзі на вазку вучацца працаваць у кавярні.

Папулярнасць прыйшла, калі стаў інвалідам

Восем гадоў таму Саша Аўдзевіч разбіўся на матацыкле. Цяпер ён самы пазнавальны вазочнік Беларусі, часта з’яўляецца на імпрэзах і на старонках медыя.

Вядомы ён, сярод іншага, тым, што праехаў 4 тысячы кіламетраў па Еўропе на хэндбайку. Дзякуючы яму з’явілася першая ў Беларусі трэнажэрка для інвалідаў. Саша прымушае чыноўнікаў рабіць пандусы і асфальтаваць дарогі. У яго тысячы падпісчыкаў у сацсетках.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024