Навіны

Хакейны «Нёман» святкуе 30 гадоў. Гродзенцы могуць павіншаваць клуб з юбілеем

Адзін з самых тытулаваных клубаў Беларусі ХК «Нёман» 11 ліпеня святкуе 30 гадоў. Спецыяльна ў гэты дзень у фае Лядовага палаца будзе ўсталяваная камера, дзе ўсе гродзенцы змогуць павіншаваць любімы клуб.

У дзень юбілею на афіцыйным сайце клуба з’явілася інфармацыя, што любы жадаючы зможа павіншаваць «Нёман» з днём нараджэння. Для гэтага ў фае Лядовага палаца спорту з 16.00 да 19.00 будзе ўсталяваная камера, запіс з якой абавязкова ўбачаць гульцы, трэнеры і кіраўніцтва клуба.

Таксама паведамляецца, што новы сезон клуб будзе імкнуцца насыціць падзеямі, конкурсамі і прызамі, звязанымі з юбілеем.

Гісторыя хакея на Гродзенскай зямлі

Хакей на Гродзенскай зямлі мае даўнія традыцыі і сыходзіць каранямі ў пачатак 1932 года, калі мясцовыя газеты паведамілі незвычайную для Гродна навіну: у нядзелю 24 студзеня на пляцоўцы «КС Крэсовія» адбудзецца першы ў гісторыі горада хакейны матч. Пасля гэтай гульні хакей у Гродна стаў развівацца, але толькі да пачатку другой Сусветнай вайны.

Падчас хакейнага матчу ў міжваенным Гродне
Развіццю гэтага спорту на Гродзенскай зямлі спрыяла знаходжанне горада ў складзе Польшчы. З прыходам савецкай улады хакей у Гродне быў забыты.

Больш шырокае развіццё хакею ў Беларусі пачынаецца ў канцы 50-х гадоў. З таго часу колькасць хакеістаў у краіне значна павялічваецца. Калі ў 1950-м годзе іх было 300 чалавек, а ў 1955-м годзе — 400, то ўжо праз 10 гадоў, у 1965-м годзе, у хакей гуляла 8000 спартсменаў.

Толькі ў 1980 годзе, праз 40 гадоў пасля «Крэсовii», у Гродне была створана прафесійная каманда пад назвай «КСМ Гродна», якая дэбютавала ў другім беларускім дывізіёне.

Прафесійная каманда «КСМ Гродна», пачатак 1980-х г.
Датай паўстання «Нёмана» прынята лічыць 11 ліпеня 1988 года. Менавіта тады, у канцы сезона 1987/88, «ШВСМ Гродна» і «СКІФ ШВСМ Мінск» былі аб’яднаны пад назвай «Прагрэс Гродна». За гэты час клуб 7 разоў станавіўся чэмпіёнам краіны (1998, 1999, 2001, 2013, 2014, 2017, 2018), 5 разоў срэбным прызёрам (1993, 1994, 2002, 2011, 2012) і 5 раз бронзавым (1995, 1996, 1997, 2000, 2003.). У 1996 «Нёман» стаў чэмпіёнам Усходнееўрапейскай хакейнай лігі, у 1998, 1999 і 2001 яе срэбным прызёрам. Двойчы ўладальнік Кубка Руслана Салея (Кубак Беларусі) (2014, 2016) і ўладальнік Кантынентальнага кубка IIHF (2015).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024