Чаплін, Кітан і іншыя. Як у Гродне праводзілі «Кінэмо»

Дворык музея гісторыі рэлігіі, што на вуліцы Замкавай, роўна на тры вечара стаў месцам сустрэчы з гісторыяй нямога кіно. У заключны дзень фестывалю Кінэмо, 8 чэрвеня, тут сабралася столькі ахвотных паглядзець кінакласіку, што на ўсіх не хапіла крэслаў. Прышлося пазычаць банкеткі ў музеі.

Першы фестываль без дажджу

Надвор’е стаяла яснае, але ветранае. «Першы фестываль без дажджу!» — усміхнулася арганізатар фестывалю ва ўступнай прамове. Надвор’е гэтага ўік-энду яна палічыла вялікім поспехам. У прадчуванні пачатку гледачы саграваліся кавай, хуталіся ў кофты, а самыя прадбачлівыя (яны сапраўды штосьці ведаюць!) — у прынесеныя з сабой пледы.

Марына Буткевіч, арганізатар фестывалю нямога кіно ў Гродне, прамаўляе ўступную прамову прыкметна хвалюючыся: «Узяць Чарлі Чапліна. Часам яго фільмы нават не глядзяць. Таму што з ім „і так усё зразумела“. Але я настойваю, каб іх глядзелі!».

Смяяліся і перажывалі

І зала глядзела. Смяялася з Чапліным, перажывала з Кітанам. Дзіўным чынам нямое кіно прымусіла сучаснага чалавека, што жыве ў рэжыме шматзадачнасці, аддаць экрану максімум увагі. Просты, амаль забыты гумар нямога кіно аказаўся зразумелым праз без малога сто гадоў.

Вядома, усё гэта было б не поўным без музычнага суправаджэння. А між тым, менавіта так — з жывой музыкай — і ішлі раней фільмы ў кінатэатрах!

На Кінэмо ў Гродне напаўняла вечар гучаннем трыо выканаўцаў Five Storey Ensemble -Вольга Падгайская, Анастасія Карпенка, Віталь Эппаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024