Навіны

Гродзенскі фатограф удзельнічае ва ўкраінскай выставе пра правы чалавека і дыскрымінацыю

Выстава пад назвай People. Places. Processes. адкрыецца 10 ліпеня ў Кіеве. Сярод фатографаў з Малдовы, Арменіі, Грузіі і Украіны выставіцца і адзіны беларус і гродзенец — Аляксандр Саенка.

Сем фотамастакоў з краін Усходняга партнёрства прадэманструюць сваё бачанне правоў чалавека, праблем дыскрымінацыі, сацыяльнай справядлівасці, карупцыі і беднасці. Гэтыя вострыя праблемы аб’ядноўваюць грамадзян, збіраюць шматтысячныя дэманстрацыі, фармуюць светапогляд сучаснага чалавека.

Для выставы People.Places.Processes. Аляксандр выбраў фота са сваёй серыі «Едакі». Гэта здымкі безпрытульных і маламаёмасных, якія прыходзяць у каталіцкі кляштар па бясплатны абед. Як пішуць арганізатары, «у сваёй мастацкай манеры Саенка перадае стан ўразлівасці гэтых людзей. Знаходзячыся тут, яны не проста могуць атрымаць бясплатную ежу, яны таксама на імгненне забываюць пра адзіноту».

Гэты праект Аляксандр называе самым важным для сябе, бо падчас фатаграфавання ён меў зносіны з гэтымі людзьмі. Затым ён раздрукаваў свае здымкі, вывешваў іх у тым прытулку і раздаваў сваім героям. Мастак кажа, што некаторыя людзі нават былі здзіўлены, зірнуўшы на сябе з боку. А іншыя насілі гэтыя здымкі ў сваіх кішэнях, як рэліквію.

Гродзенскі фатограф Аляксандр Саенка
Фатограф супрацоўнічаў з агенцтвамі Reuters і Photoexpress, таксама з’яўляецца лаўрэатам шматлікіх конкурсаў. Але сам аддае перавагу выставах. Асабліва ў маленькіх галерэях — там можна пагаварыць з людзьмі і атрымаць ад іх фідбэк. Фота, як кажа сам Аляксандр, дапамагае лавіць жыццёвыя моманты. Для яго дзейнічае наступны прынцып: Сфатаграфуйце гэта цяпер, таму што паўтарэння такой карцінкі больш ужо не будзе.

На адкрыцці адбудзецца дыскусія з мастакамі, палітыкамі і экспертамі па узаемасувязяў паміж сучасным мастацтвам, сацыяльнымі і палітычнымі працэсамі ва Усходняй Еўропе. Тэатр імправізацый «Па-за часам» прадставіць перформанс па матывах адной з фотаработ.

Арганізатар выставы — Рэгіянальны офіс «Дыялог Усходняя Еўропа» Фонду імя Фрыдрыха Эберта, найстарэйшага палітычнага фонду Германіі, распаўсюджвае асноўныя ідэі і каштоўнасці сацыял-дэмакратыі: свабоду, справядлівасць і салідарнасць. Выстава будзе доўжыцца з 10 па 15 ліпеня ўключна ў Нацыянальным музеі Тараса Шаўчэнкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024