«Гродна Азот» распрадае сваю нерухомасць: аукцыёны пройдуць у жніўні

ААТ «Гродна Азот» вырашыла пазбавіцца ад няпрофільных актываў. У жніўні пройдуць аўкцыёны, на якіх будуць прадавацца прафілакторый і двухпавярховы шматфункцыянальны будынак, дзе ў тым ліку ёсць кафэ. Нерухомасць прадаецца на агульную суму больш за 3,4 млн рублёў.

Агульная плошча першага лота — 4,7 тыс. кв. м. Пачатковы кошт — больш за 2,89 млн руб. Другі лот стартуе прыкладна з 520 тыс. рублёў. Агульная плошча — 1,6 тыс. кв. м.

Нагадаем, што «Гродна Азот» на 99% дзяржаўная кампанія. Дробныя долі «размазаны» паміж тысячай фізічных асоб, сярод якіх адзін нерэзідэнт Беларусі. Колькасць калектыву ў 2017 годзе скарацілася з 7555 да 7442 чалавек. У 2016 годзе кампанія спрацавала ў страту (мінус 146 млн рублёў), а ў 2017-м — з чыстым прыбыткам у 27,3 млн.

Частка маёмасці ААТ «Гродна Азот» знаходзіцца ў закладзе пад забеспячэнне крэдытаў ПАО «Сбербанк» (Расія).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024