Здароўе і спорт

З Друскенік у Гродна прыбягуць больш за 100 спартсменаў. VIII марафон сяброўства фінішуе ў Беларусі

VIII Міжнародны марафон сяброўства адбудзецца 15 ліпеня. Сёлета ён стартуе з цэнтральнай плошчы ў Друскеніках і фінішуе ў Гродне, на спартыўным комплексе «Нёман». Для ўдзелу ў марафоне ужо зарэгістраваліся больш за 100 бегуноў з 11 краін.

Прабегчы адзіны ў Еўропе транспамежны марафон паміж Літвой і Беларуссю ўжо заявіліся 93 мужчыны і 24 жанчыны. Гэта ўдзельнікі з Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі, Даніі, Эстоніі, Нідэрландаў, Вялікабрытаніі, Францыі, Арменіі, ЗША.

Самым старэйшым з зарэгістраваных удзельнікаў марафону пакуль з’яўляецца Алекс-Лунда Хансен з Даніі (1950 г. н.), самым маладым — Патрык Вайцяхоўскі з Літвы (1999 г. н.). Сярод зарэгістраваных больш дзясятка гродзенскіх спартсменаў.

[irp posts="27 321″ name=""Мяжу мінулі, не спыняючыся". Удзельнікі трансгранічнага марафона ў сёмы раз прабеглі ад Гродна да Друскенік"]

Марафон праводзіцца штогод ад 2011 года. У першым марафоне ўдзельнічала 42 бегуны, а самым масавым быў забег 2015 года з удзелам 178 легкаатлетаў.

Каб далучыцца да марафона, трэба прайсці рэгістрацыю і аплаціць стартавы ўнёсак. Пераможцы ў асабістым заліку атрымаюць грашовыя прызы ад 500 да 50 долараў. Таксама будуць узнагароджаны лепшыя каманды.

Падзяліцца
Меткі: мяжаспорт

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці адкрылі для турыстаў 400-гадовае падзямелле. На ўсю Беларусь такіх толькі два

У навагрудскім касцёле Арханёла Міхаіла 27 красавіка ўрачыста адкрылі крыпту імя cвятога Дамініка і біскупа…

28 красавіка 2024

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024