У Гродзенскім лясгасе распавялі, як «палююць» на наведвальнікаў прыгарадных лясоў

Незаконная нарыхтоўка бярозавага соку, вываз смецця, несанкцыянаваная паляванне або махінацыі з палівам пагражаюць штрафамі, паведамляе «Гродна Плюс». Выяўляць парушальнікаў будуць праз фотапасткі.

Такія прылады з 2015 года з’явіліся ў гродзенскіх лясах і рэагуюць на рух. Іх месцазнаходжанне з’яўляецца канфідэнцыяльнай інфармацыяй. Калі перад камерай з’яўляецца аб’ект, яна актывізуецца і робіць фота, якое тут жа папаўняе базу дадзеных лясгаса. Часцяком у поле зроку камеры трапляюць лясныя жыхары, але і парушальнікаў відаць вельмі выразна.

— Па стане на 1 ліпеня ў нашым лясгасе складзена 20 парушэнняў з дапамогай камеры фота і відэафіксацыі. Гэта і незаконная высечка, і незаконная нарыхтоўка бярозавага соку, і парушэнне правілаў пажарнай бяспекі, і незаконная паляванне і гэтак далей, — кажа Сяргей Шпорко, інжынер па ахове і абароне лесу Гродзенскага лясгаса.

www.youtube.com/watch?v=Tg10QrDbnaQ

Заплаціць за такі «фотаздымак» прыйдзецца нямала — штрафы за адміністрацыйныя правапарушэнні ў гэтай сферы дасягаюць 20 базавых велічынь. Часцей за ўсё фіксуецца парушэнне правілаў менавіта пажарнай бяспекі - дарэчы, сліў паліва ў «зацішным» лясным кутку апроч іншага класіфікуецца гэтак жа. Таксама часта людзі лянуюцца выкідваць смецце ў спецыяльна адведзеныя для гэтага месца і папросту закопваюць або складуюць яго ў лесе. Зразумела, што падобныя паводзіны не паляпшаюць экалагічную абстаноўку лесу, і, акрамя таго, істотна павышаюць рызыку пажару.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024