У Альшанцы дабудоўваюць дзіцячы сад

Яшчэ адзін дзіцячы сад з’явіцца ў Альшанцы да пачатку верасня гэтага года. Як і тры іншых у гэтай частцы горада, ён разлічаны на 230 месцаў. Для дашкалят прадугледжаны басейн, камп’ютэрны клас, трэнажорная, фізкультурны і харэаграфічная залы. Зараз ідзе аздабленне памяшканняў. Тэрмін завяршэння ўсіх работ — верасень гэтага года, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Гроднажылбуд» па будаўніцтву Фрыдрых Клім, піша Вячэрні Гродна.

На Альшанцы працягваецца будаўніцтва другой і самай вялікай у галіне школы. Ёй выдзелілі месца ў раёне вуліц Агінскага і Айчыннай. Яна разлічана на 44 класа (у той час як дзеючая там жа СШ № 39 — на 33 класа) і павінна змясціць больш за тры тысячы вучняў. Тут будуць басейн, спартыўная і актавая залы, больш магутны харчблок. Тэрмін заканчэння будаўніцтва — жнівень 2019 года. Генпадрадчык — «ААТ"Гроднапрамбуд»

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024