Жыхары Гродзенскай вобласці найбольш пакутуюць ад кляшчоў. Як абараніцца?

Усяго з пачатку траўня на ўкусы кляшчоў ва ўстановы аховы здароўя вобласці паскардзіліся звыш 2,7 тысячы чалавек. У Гродзенскай вобласці - 1875. Выпадкі ўкусаў зафіксаваныя на тэрыторыі дачных участкаў у Скідзельскім, Капцёўскім, Подлабенскім, Парэцкім, Путрышкоўскім сельсаветах і ў гарадскіх мікрараёнах Паўднёвы, Баранавічы, Альшанка. А таксама ў лясных масівах ў Азёрскім, Сапоцкінскім, Подлабенскім, Адэльскім, Скідзельскім, Індурскаім сельсаветах. Выпадкаў захворвання на клешчавы энцэфаліт не было, а вось лайм-барэліёз фіксавалі, піша Гродзенская праўда.

— Многія да гэтага часу ўпэўнены, што кляшчы — гэта выключна лясныя жыхары. Але гэта не так. Ад сустрэчы з імі не застрахаваны ні адзін чалавек, — кажа энтамолаг Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Валянціна Сліневіч. — Любы шпацыр па зялёнай зоне можа справакаваць напад членістаногага. Амаль 38 адсоткаў людзей «падчапілі» крывасмока падчас прагулкі па лясным масіве, амаль столькі ж, адпачываючы на ​​дачных участках. Хоць да нядаўняга часу пацярпелых на дачах было больш.

Пры гэтым паркі, зялёныя зоны, лясныя масівы рэгулярна апрацоўваюцца ад кляшчоў. Усё больш сельскіх жыхароў, разумеючы небяспеку ўкусу крывасмока, жадаюць абясшкодзіць свае лецішчы і прыдамавых тэрыторыі. Ёсць і калектыўныя звароты, гэта значыць, апрацоўваецца не адзін прыватны двор, а цэлае таварыства.

«Чужы» на ўчастку

Але людзі шпацыруюць не толькі там, дзе апрацавана. Ці можна абараніцца ад крывасмока? Спецыялісты ЦГЭіГЗ запэўніваюць, можна. Для гэтага неабходна выконваць некаторыя меры засцярогі.

— Кожны раз, адпраўляючыся ў зялёную зону, трэба памятаць, што там могуць быць кляшчы. Да таго ж, штогод арэал распаўсюджвання кляшчоў пашыраецца ў зону гаспадарчай дзейнасці чалавека. Трэба ўмець абараніць сваю тэрыторыю, — падкрэсліваюць спецыялісты цэнтра.

Як гэта зрабіць? У першую чаргу навесці на ўчастку парадак: падстрыгчы траву, прыбраць харчовыя адходы (яны прыцягваюць грызуноў, якія з’яўляюцца пераносчыкамі кляшчоў), а таксама сухую траву, галінкі і іншае смецце — пад ім таксама могуць хавацца кляшчы.
Дачнікі раяць высаджваць на ўчастку чабор, шалфей, багун, далмацкi рамонак — гэтыя прыродныя прэпараты адпужваюць паразітаў.

— Пад рукой заўсёды трымаеце рэпеленты, а падчас прагулкі ў зялёнай зоне на целе не павінна быць «слабых месцаў» — адзенне павінна закрываць усе ўчасткі, — нагадваюць у ЦГЭіГЗ.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024