Навіны

«Класіка пад вячэрнім небам» упершыню гучала ў дворыку ABC

Гродзенская абласная філармонія асвойвае новыя пляцоўкі для канцэртаў. 27 чэрвеня музыкі ўпершыню выступілі ў дворыку гандлёвага цэнтра ABC. Там гучалі лепшыя творы сусветнай класікі: мелодыі Кальмана, Дунаеўскага, Глінкі і іншых.

Першы канцэрт «Класіка пад вячэрнім небам» прайшоў у рамках праекта «Мелодыі старога двара». Мерапрыемства ў дворыку гандлёвага цэнтра ABC было платнае, але да сярэдзіны канцэрту свабодных месцаў амаль не было. Білет каштаваў 5 рублёў.

«Мы развіваемся і шукаем новыя пляцоўкі для сваіх канцэртаў, вось і вырашылі выступіць у дворыку ABC, — распавядае рэжысёр-пастаноўшчык Гродзенскай абласной філармоніі Алег Шведаў. - Ідэя выступу ў розных месцах горада ў нас нарадзілася яшчэ перад фестывалем нацыянальных культур, калі шукалі новыя пляцоўкі. Не выключана, што ў найбліжэйшай будучыні мы яшчэ раз выступім у гэтым месцы. А неўзабаве гродзенцаў чакаюць новыя пляцоўкі».

Наступны вулічны канцэрт музыкаў абласной філармоніі пройдзе 3 ліпеня ля ратонды на назіральнай пляцоўцы на вуліцы Дарвіна. А 10, 17 і 24 ліпеня гродзенцаў чакаюць традыцыйныя канцэрты на балконе на вуліцы Савецкай.

[irp posts="66 915″ name="На Дарвіна адкрылі абноўленую назіральную пляцоўку"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024