Горад

Маленькіх міс і містэр Гродна выберуць 30 чэрвеня

Ужо 30 чэрвеня ў Гродне ў другі раз пройдзе конкурс прыгажосці і талентаў сярод маленькіх жыхароў горада «Міні-міс і містэр Гродна — 2018». Пасля месяца ўпартай падрыхтоўкі дзеці гатовыя прадэманстраваць свае таленты ў фінальным шоў.

Конкурсны выступ самых абаяльных і таленавітых гродзенскіх хлопчыкаў і дзяўчынак пройдзе ў Гродне ў другі раз. Сёлета ў новым месцы — маладзёва-забаўляльным цэнтры «Галактыка».

«Міні-міс і містэр Гродна 2018" — гэта ўнікальны праект, у якім удзельнічаюць маленькія і таленавітыя жыхары Гродна, — распавядае арганізатарка конкурсу, Анастасія Комар. — На конкурсе сябры журы глядзяць на талент дзіцяці, яго прыгажосць і ўменне яе падаваць. Перад галоўным шоў усе нашы ўдзельнікі прайшлі месяц падрыхтоўкі з харэографамі: вывучалі дэфіле на сцэне, а таксама адточвалі свае творчыя нумары».

У гэтым годзе ў фінальным шоў будзе 23 ўдзельнікі, узростам ад 8 да 10 гадоў (8 хлопчыкаў і 15 дзяўчынак). Усяго ў кастынгу, які прайшоў у красавіку, бралі ўдзел каля 100 чалавек.

«Дзеці зараз вельмі нервуюцца, асабліва калі пачалося онлайн галасаванне. А бацькі яшчэ больш перажываюць за іх. На галоўным шоў пасля трох прадстаўленых нумароў, мы абярэм самых лепшых нашых дзетак. Усе яны прадставяць творчыя нумары, у якіх яны хочуць быць дарослымі і самастойнымі», — дадала Анастасія Комар.

Квіткі на фінальнае шоў, якое пройдзе ў маладзёва-забаўляльным цэнтры «Галактыка» 30 чэрвеня, ужо ў продажы. Кошт 10 рублёў. Пачатак конкурса ў 15:00.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024