Гродзенскі шклозавод паставіў у горадзе паліцы для буккросінгу

Стэлажы з’явіліся ў ГЦ «OldCity», кафэ «Большой буфет», цэнтры развіцця і адпачынку «Партал» і ў парку Жылібера каля летняй сцэны. Кнігі ў гэтых паліцах узяліся з былой завадской бібліятэкі, якую расфарміравалі.

— Ідэя ў тым, каб людзі чыталі кнігі больш і часцей, чым чытаюць зараз. Мы просім людзей не проста забіраць кнігі і чытаць іх дома, а прыносіць свае і дзяліцца з сябрамі, — кажа Анастасія Антановіч, менеджарка па камунікацыях Гродзенскага шклозавода.


Гісторыя, празрыстая як шкло. 10 фактаў пра Гродзенскі шклозавод, якіх вы не ведалі


Па словах Анастасіі, нават з расфарміравання бібліятэкі на заводзе вырашылі зрабіць добрую справу. Частку кніг пакінулі сабе, а частку — выкарысталі для вось такой сацыяльнай акцыі.


У бясплатны абмен патрапілі абсалютна розныя паводле жанру кнігі: дэтэктывы, фантастыка, замежная і беларуская класічная літаратура. Гэта сабранні братоў Стругацкіх, Стэфані Маер з яе вампірскай сагай, Рэй Брэдберы, Быкаў і Купала.

[irp posts="60 419″ name=""Дзеці любяць чытаць кніжкі, проста яны гэтага не ведаюць". Пісьменніца Надзея Ясмінска чаравала разам з гродзенскімі чытачамі"]

«Думаю, кожны чалавек знойдзе сабе нешта па густу», — кажа Анастасія.

Падзяліцца
Меткі: літаратура

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024