Месца для вашай ідэі. Аб’явілі кірмаш праектаў для дворыка «Крамы Ц»

Тры гады таму ў Гродне з’явілася гандлёвая прастора «Крама «Ц». Нядаўна крама пераехала на новае месца з ўнутраным дворыкам. Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і «Крама «Ц» запрашаюць гараджан прапанаваць свае ідэі наконт таго, чым можна запоўніць жыццё дворыка, і аб’яўляе кірмаш праектаў.

Якія праекты прымаюцца на Кірмаш?

Даўнія ці свежапрыдуманыя ідэі, якія могуць зрабіць жыццё ў горадзе больш разнастайным і насычаным цікавымі падзеямі і якія можна было б рэалізаваць у дворыку «Крамы «Ц». Сямейны міні-фестываль, творчыя сустрэчы з цікавымі людзьмі, майстар-клас па ёзе, лекцыі па краязнаўстве альбо нават па папулярнай батаніцы, хіміі ці фізіцы — адным словам, усё, чаго яшчэ, на вашую думку, бракуе ў Гродне.

Кірмаш праектаў - гэта тая самая магчымасць падзяліцца сваёй марай і натхніць іншых людзей здзейсніць яе разам.

Як гэта зрабіць?

Для падачы свайго праекта трэба аформіць яго ў выглядзе прэзентацыі ў PowerPoint, Keynote, Prezi.com ці іншых падобных сэрвісах (да 10 слайдаў) па плане:

— імёны і прозвішчы аўтараў/ініцыятараў праекта, кантакты;

— назва, мэта і сутнасць праекта;

— чаму і каму гэты праект патрэбны;

— чаму ідэя ўнікальная і/ці актуальная;

— калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;

— якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія — шукаеце (каманда, партнёры, бюджэт).

Прэзентацыю неабходна даслаць на адрас: kirmash.praektau@gmail.com да 28 чэрвеня ўключна.

Інструкцыя па падрыхтоўцы прэзентацыі:

Што будзе пасля?

Неўзабаве пасля заканчэння збору праектаў адбудзецца адкрытая публічная прэзентацыя ідэй. Гэта магчымасць ўдасканаліць сваю задуму, атрымаць парады ад публікі і экспертаў, знайсці аднадумцаў і партнёраў.

Ёсць пытанні?

kirmash.praektau@gmail.com, 8029 7 843 221.

Сачыце за «Кірмашом праектаў» у сацыяльных сетках «Вконтакте» і «Фэйсбук».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024