У Гродне мужчына выпаў з трэцяга паверху, устаў і пайшоў дамоў

Два маладых чалавека з Лойкі прыехалі ў госці да знаёмага ў Гродне і распілі на траіх бутэльку каньяку. Паводзілі сябе спакойна, а пазней і зусім пайшлі спаць.

Бліжэй да раніцы 24-гадоваму хлопцу стала горача. Ён адчыніў акно, лёг на падваконнік — і заснуў. Праз нейкі час ён страціў раўнавагу і стаў хіліцца ў бок аконнага праёму, піша uvd.grodno.by.

У гэты час па вуліцы ішоў мужчына, які ўбачыў, што з акна трэцяга паверха вось-вось выпадзе чалавек. Стаў тэлефанаваць у міліцыю — і ў той жа момант хлопец пачаў падаць. Мужчына кінуўся лавіць падальнага і паспеў толькі змяніць траекторыю яго падзення, бо ў месцы магчымага прызямлення з зямлі тырчала арматура.

Далей жа мужчына, які толькі што зваліўся з вышыні, ўстаў, сказаў, што з ім усё ў парадку, і пайшоў тэлефанаваць у дамафон, каб яго пусцілі ў кватэру спаць. Але мінак, які фактычна выратаваў жыццё маладому чалавеку, выклікаў хуткую. У пацярпелага дыягнаставаны удар па хрыбце. Праводзіцца праверка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024