Людзі і справы

«Я беларус». Трэнэр гродзенскага «Нёмана» надзеў майку з Пагоняй

Ігар Кавалевіч, галоўны трэнэр гродзенскага футбольнага клубу «Нёман», выйшаў на матч з «БАТЭ» 17 чэрвеня ў майцы з гербам «Пагоня». Заўваг ад кіраўніцтва ён не атрымаў.

«Нёман» гуляў з чэмпіёнамі краіны на хатнім полі. Заўзятары заўважылі на рукаве жоўтай майкі-пола Ігара Кавалевіча нашыўку з нацыянальным гербам. На чырвоным фоне відаць белую выяву вершніка і надпіс «Belarus».

Ігар Кавалевіч расказаў С**бодзе, што майку яму падарылі каля месяца таму аматары футболу з Віцебску. Ён гуляе за віцебскую аматарскую футбольную каманду «Зграя».

«Я сем гадоў адпрацаваў у Наваполацку (ФК „Нафтан“). Там у мяне засталіся сябры. Часам гуляю разам з імі, наступны матч — 2 ліпеня», — кажа трэнэр «Нёмана».

Прыгожы сымбаль

На афіцыйную гульню Ігар Кавалевіч надзеў падораную цішотку ўпершыню. Для яго герб «Пагоня» — гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі.

«Я беларус. Гэта культурна-гістарычная спадчына Беларусі. Вы не блытайце маю майку з палітыкай. Гэта прыгожая жоўтая майка, якую падарылі сябры, прыгожы сымбаль», — тлумачыць Кавалевіч.

Заўзятары пачалі перажываць, што трэнэру «за самадзейнасьць» могуць зрабіць заўвагу. Аднак ён сам адзначыў, што прэтэнзій з боку кіраўніцтва да яго не было. Дый ён не разумее, за што.

«Чаму мне павінны рабіць заўвагі, калі Пагоня афіцыйна дазволеная Саветам Міністраў з 2007 году? Няўжо яна нясе агрэсію? Гэта проста гістарычны знак», — здзіўляецца Кавалевіч.

Гульня скончылася з лікам 2:3 на карысьць «БАТЭ». Барысаўская каманда забіла вырашальны гол на апошняй хвіліне асноўнага часу.

Наконт гульні ў трэнэра «Нёмана» змешаныя пачуцьці: добрыя ад барацьбы, прыкрыя — ад прайгранай канцоўкі.

«Думаю, пасля гэтага матчу мы будзем толькі мацнейшымі. Памылкі ва ўсіх бываюць. Мы выцягнулі шмат матчаў на апошніх хвілінах. Праз усё трэба прайсці, у тым праз такую паразу», — мяркуе трэнэр.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024