Глядзі, як перакрываюць цэнтр Кіева напярэдадні «Маршу роўнасці»

На «Маршы роўнасці», які пройдзе ў Кіеве 17 чэрвеня, чакаецца каля 5000 удзельнікаў і столькі ж паліцэйскіх, якія будуць ахоўваць парадак. Для бяспекі будзе перакрыты цэнтр горада, не будуць працаваць тры станцыі метро. Карэспандэнт Hrodna.life трапіў у Кіеў напярэдадні падзеі, паглядзеў, як выглядае цэнтр горада, ды спытаўся ў мінакоў, што яны думаюць пра такія сродкі бяспекі.

Марш у падтрымку ЛГБТ-супольнасці ў Кіеве традыцыйна патрабуе аховы. У мінулыя гады радыкальныя актывісты заўсёды спрабавалі сарваць акцыю ці перашкодзіць руху калоны, адбываліся бойкі. Таму і гэтым разам, каб гарантаваць бяспеку ўдзельнікаў маршу, будзе задзейнічана ўся патрульная паліцыя Кіева і дадаткова — байцы нацгвардыі.

Тры станцыі кіеўскага метро: «Тэатральная», «Плошча Льва Талстога» і «Палац спорту» — будуць закрытыя з 6.00. Загадзя, ужо з 22.00 папярэдняга дня, па трасе праходу маршу абмежаваны рух — прайсці могуць толькі жыхары цэнтра горада.

Жыхары Кіева, якіх увечары 16 чэрвеня сустрэў у цэнтры горада журналіст Hrodna.life, не надта радаваліся з абмежавання руху. Таксіст Андрэй наогул выказаўся нецэнзурна ды парадаваўся за Беларусь, дзе «такога няма».

Між тым, колькасць удзельнікаў маршу ў Кіеве штогод павялічваецца. Летась быў пастаўлены чарговы рэкорд — больш за 3000 чалавек. Сёлета рэкорд можа абнавіцца — чакаецца ўдзел ажно 5000 чалавек.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024