«Купілі ў вёсцы фургон і ўклалі $ 8000». Фуд-трак «Barkas» з’явіўся ў Гродне

Новы фуд-трак, перароблены з фургона 1960-х, з’явіўся ў Гродне ў пачатку чэрвеня. Ён стаіць на набярэжнай па вуліцы Заводскай і прапануе шаўрму, бургеры і напоі.

Фуд-трак гэта мабільная і цалкам аўтаномная кухня, размешчаная ў фургоне грузавіка. Гэта новы і перспектыўны напрамак для постсавецкай прасторы: не патрабуе звышвысокіх пачатковых выдаткаў і дазваляе аператыўна змяняць пункту продажаў, калі ў якім-небудзь месцы справы ідуць не так, як хацелася б.

Купілі за $ 500, цягнулі на эвакуатары

Ідэя запусціць у Гродне чарговы фуд-трак прыйшла гроднецам Дзянісу і Аляксандру пасля таго, як у адной з вёсак яны ўбачылі стары фургон. Ад ідэі да запуску прайшло паўгода.

«У адной з вёсак Навагрудскага раёна я неяк убачыў старэнькі фургон, на якім раней вазілі бульбу, — распавядае Дзяніс. — Уявіў,
як бы глядзелася гэтая машына, калі б у яе ўклалі грошы. Пачаў гугліць і наткнуўся на фуд-тракі, якія рабілі з падобных грузавікоў. Параіліся з сябрам і загарэліся ідэяй».

Фургон 1960-х гадоў Barkas B1000 перад пакупкай у вёсцы ў Навагрудскім раёне.
Грузавік хлопцы купілі за 500 долараў і на эвакуатары перавезлі ў Гродна. Каб са старога фургона зрабіць добры фуд-трак, уклалі яшчэ 8000 долараў. Выразалі дах, падбіралі дэталі, куплялі абсталяванне, фарбавалі і рабілі падсвятленне.

[irp posts="77 412″ name="Ад напояў да неапалітанскай піцы: усе фудтракі Гродна ў адным матэрыяле. Чытай і галасуй!"]

Выбралі набярэжную

Каб запусціць праект, хлопцам прыйшлося шукаць месца ў прыватных арганізацый. Ва Упраўленні архітэктуры ім сказалі, што цяпер у Гродне ў прыярытэце ўстаноўка шапікаў «Саюздруку».

«З афармленнем ўсіх дакументаў было нялёгка — шмат папяровай цяганіны. З пошукам пастаяннага месца прыйшлося таксама папрацаваць — нас некалькі разоў перанакіроўвалі. Планавалі стаяць на Ціміразева каля „Еўраопта“, але нас апярэдзіў іншы фуд-трак. У выніку выбралі паркоўку на вуліцы Заводскай. Нам падалося, гэта добрае месца на набярэжнай Нёмана, дзе пастаянна шпацыруюць людзі», — распавёў Аляксандр.


Бизнес в фургоне: гродненцы запустили первый в городе фуд-трак


Фуд-трак — сезонны варыянт

Сёння фургон не ездзіць і летам будзе пастаянна стаяць на Заводскай. У будучыні каля машыны ўладальнікі хочуць паставіць столікі ў выглядзе бочак.

«Пакуль няма сэнсу ставіць новы рухавік, бо мы не можам перасоўвацца па горадзе і прадаваць нашу прадукцыю. Па законе мы павінны стаяць на адным месцы, — кажа Дзяніс. — Пакуль будзем на набярэжнай, а там будзе бачна. На халодны перыяд будзем разглядаць якое-небудзь памяшканне».

[irp posts="68 865″ name="Смотри, на каком хипарском Volkswagen T2 приехали в Гродно молодые поляки"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024