Пілот самалёта, які ўпаў у Каробчыцах, знаходзіцца ў цяжкім стане

Па стане на вечар аўторка абодва члена экіпажа былі жывыя — праходзілі абследаванне і лячэнне. Паводле папярэдніх ацэнак лекараў, пілот знаходзіцца ў цяжкім стане і як мінімум бліжэйшыя суткі правядзе ў рэанімацыі. Пасажыр самалёта таксама будзе знаходзіцца пад наглядам лекараў у гэтым аддзяленні, піша партал sb.by.

Нагадаем, учора каля 14.00 стала вядома пра крушэнне маторнага самалёта у Каробчыцах. На борце знаходзіліся 63-гадовы пілот і 60-гадовы пасажыр. У той час як пілот выбраўся з кабіны самастойна, пасажыра самалёта давялося дэблакіраваць выратавальнікам.

— Самалёт маркі ZLIN 42M чэшскай вытворчасці 1975 года выпуску атрымаў дазвол на выкарыстанне паветранай прасторы для палёту з 13 да 20 гадзін у Дэпартаменце па авіяцыі. Узляцеў у 13.10 і ўпаў каля 14 гадзін. Мабыць, была нейкая тэхнічная няспраўнасць, магчыма, у рухавіку. Пілот дасведчаны, былы ваенны лётчык, старшыня праўлення Асацыяцыі аматараў авіяцыі, у пасажыра таксама ёсць лётнае пасведчанне, — кажа гродзенскі транспартны пракурор вобласці Вячаслаў Шэцік.

Супрацоўнікі Дэпартамента па авіяцыі выехалі для таго, каб на месцы высветліць прычыну магчымай няспраўнасці самалёта. Да ўстанаўлення прычын аварыі крымінальная справа ўзбуджацца не будзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024