Ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці нельга хадзіць у лес. Парушальнікаў чакае штраф

У сувязі з гарачым і сухім надвор’ем забарона на наведванне лясоў дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Лясныя масівы зараз патрулююць ва ўзмоцненым рэжыме, а для ацэнкі сітуацыі выкарыстоўваюць квадракоптэры, паведамляе «Гродзенская праўда».

Падчас забароны наведванне лясоў цалкам забаронена (нават для прагулак і адпачынку). Таксама ў лясныя масівы нельга ўязджаць на транспарце, акрамя службовага, які, напрыклад, выкарыстоўваецца для патрулявання лясных тэрыторый. Парушальнікам пагражае штраф у памеры да 25 базавых велічынь. Выяўляць іх дапамагаюць фоталавушкі.

Лясная ахова ў рэгіёне працуе ва ўзмоцненым рэжыме, лясныя масівы штодня патрулююцца.

— Ажыццяўляецца візуальны кантроль з больш чым 60 назіральных вышак, за сітуацыяй таксама сочаць 45 сістэм відэаназірання, — распавялі ў Гродзенскім лясніцтве.

Дарэчы, за апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці зарэгістраваны два лясныя пажары. Яны адбыліся ў Слонімскім і Шчучынскім раёнах на агульнай плошчы 2,3 га. З пачатку года ўжо было 173 узгарання сухой травы і 23 лясныя пажары.'

Дарэчы, з пачатку траўня ў вобласці з нагоды укусаў кляшчоў звярнуліся 1 912 чалавек, у тым ліку ўчора, 11 чэрвеня, — 58 чалавек. У Гродне і Гродзенскім раёне зарэгістраваны 41 выпадак. На тэрыторыі населенага пункта г. Гродна Кастрычніцкага раёна — 3 выпадкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024