Кошты на рынку нерухомасці ў Гродне зніжаюцца

Аб’ём прапаноў кватэр за май у Гродна вырас на 14% і на канец месяца склаў 758 аб’ектаў нерухомасці. Папаўненне закранула ў першую чаргу сярэдняга цэнавага дыяпазону, паведамляе Myrealtor.by.

Першая палова мая была насычана святамі, якія адбіліся на агульнай актыўнасці рынку нерухомасці Гродна. Пакупнікоў стала менш, у той час як шэрагі прадаўцоў працягнулі папаўняцца. Верагодна, і тых, і іншых спалохаў рост курсу даляра ў мінулым месяцы.

Па дадзеных за травень 2018 года сярэдняя цана на аб’екты жылой нерухомасці ў горадзе Гродна склала 590 даляраў за метр квадратны, што на 5 даляраў менш, чым у папярэднім месяцы. Усяго за май кошт знізіўся на 0,8%. У дынаміцы за апошнія 12 месяцаў добра відаць, што разрыў паміж цэнамі красавіка мінулага года і бягучага — невялікі. З траўня 2017 па травень 2018 года кошт квадратнага метра жылой плошчы знізілася на 9 даляраў, што складае 1,5%.

Структура прапановы:

Аднапакаёвыя — 21,5% (- 0,3%);
Двухпакаёвыя — 35,4% (+ 0,1%);
Трохпакаёвыя — 31,3% (+ 1,5%);
Чатырохпакаёвыя — 11,3% (- 0,9%);
Шматпакаёвыя — 0,5% (- 0,5%).

Як бачна, найбольшы прырост у структуры прапановы быў у трохпакаёвай кватэры (1,5%), а вось дынаміка аднапакаёвых і чатырохпакаёвых кватэр апынулася адмоўнай, — 0,3% і - 0,9% адпаведна.

Апошнім часам павышаецца доля здзелак у сучасных каркасна-блочных дамах, а вось доля здзелак у сучасных панэльных дамах здзяйсняе зваротны працэс. У астатніх сегментах рынку сітуацыя больш-менш стабільная.

Цэны на нерухомасць у Гродне працягваюць дэманстраваць нязначную дынаміку як у рублёвым, так і ў доларавым выразе. Стымулам для рынку нерухомасці можа выступіць чарговае зніжэнне стаўкі рэфінансавання, якое будзе абмяркоўвацца на чэрвеньскім пасяджэнні Нацбанка.

Для параўнання прывядзем дынаміку змянення цэн за мінулы месяц на другасным рынку жылля іншых гарадоў Беларусі і блізкага замежжа:

Менск — 1 298 $ / м2 (- 0,2%);
Масква — 2 690 $ / м2 (- 4,5%);
Кіеў - 1 514 $ / м2 (+ 0,1%).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024