Мукам прынёс «Нёману» перамогу над «Праменем»

Дзякуючы упэўненай гульне ў Мінску 11 чэрвеня, гродзенскі «Нёман» абыграў сталiчны «Прамень» з лікам 2:1. Вырашальны мяч у матчы на ​​81-хвіліне забіў французскі легіянер жоўта-зялёных Мукам.

Свой першы гол у матчы каманда Ігара Кавалевіча забіла ў першым тайме. На 18-й хвіліне Якімаў з-за межаў штрафной адправіў мяч у вароты «Праменя». Гаспадары здолелі зраўняць лік толькі ў сярэдзіне другога тайма, калі Джыгера атрымалася прабіць вароты Журава.

А пад канец матчу «Нёману» усё- такi ўдалося вырваць перамогу ў «Праменя». Выніковы праход Мукама праз абарону «Праменя» на 81-й хвіліне і прынёс другі гол гродзенцам.

«Прамень» — «Нёман» — 1: 2

Варта адзначыць, што пасля матчу ў Мiнску «Нёман» набірае ў гасцях 13 ачкоў з 15 магчымых. Перамога над «Праменем» стала чацвёртай запар перамогай ў гасцях для «Нмана». Гэта паўтарэнне рэкордных серый 2002 і 2004 гадоў.

Дзякуючы чарговым тром ачкам «Нёман» умацаваў свае пазіцыі ў турнірнай табліцы і працягвае ўваходзіць у тройку лідэраў з 21 ачком у актыве.

Свой наступны матч «Нёман» правядзе ў Гродне 16 чэрвеня i будзе прымаць нязменнага лідэра БАТЭ.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024