Для першага ў рэгіёне абілітацыйнага лагера шукаюць валанцёраў

У Нецічах пад Лідай ад 18 да 27 чэрвеня будзе працаваць першы ў Гродзенскай вобласці лагер для цяжкахворых дзяцей. Гродзенскі дзіцячы хоспіс запрашае валанцёраў далучыцца да ініцыятывы і дапамагчы аграгізаваць культурную праграму на час адпачынку.

Кожны ў дзяцінстве марыць пабываць у летнім лагеры, знайсці новых сяброў, гуляць і весяліцца. На жаль, не ва ўсіх ёсць такая магчымасць.

Сёлета ўпершыню больш за дзесяць сем’яў, якія знаходзяцца пад апекай Гродзенскага дзіцячага хоспіса ўжо ў гэтым месяцы паедуць у рэабілітацыйны лагер. Яго арганізаваў дзіцячы хоспіс сумесна з дзіцячай паліклініка № 2 г. Гродна, пры падтрымцы дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas».

Унікальным адрозненнем ад іншых лагераў з’яўляецца тое, што дзеці змогуць прайсці курс абілітацыі, а іх бацькі навучацца навыкам масажу і лячэбнай фізкультуры. Гэта дазволіць падтрымліваць стан цяжка хворых дзяцей у хатніх умовах.

«Мы шукаем валанцёраў, якія дапамогуць разнастаіць культурную праграму. Запрашаем да супрацы прафесійных артыстаў і артыстаў у душы — фокуснікаў, клоўнаў, спевакоў, танцораў, фатографаў», — распавядае псіхолаг дзіцячага хоспіса, Марыя Бразінская.

Задаць усе пытанні і дамовіцца пра ўдзел у працы лагера можна па тэлефону +37 525 6 918 990

Падзяліцца
Меткі: дзеці

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024