Горад

У Гродне з’явіліся новыя арт-аб'екты на тэму кіно

Падчас фестывалю нацыянальных культур, які праходзіў 1−2 чэрвеня, у цэнтры Гродна гарадскія службы ўсталявалі новыя арт-аб'екты на тэму кіно.

На вуліцы Тэльмана з’явіўся каваны вазок па матывах фільма «Белыя Росы». Менавіта тут у 1983 годзе здымалі эпізод карціны, дзе герой фільма Васіль спыніў дзіцячы вазок з бутэлькамі.

На Кастрычніцкай побач з корпусам універсітэта імя Купалы на лаўцы з’явілася каваная гітара па матывах фільма «Я родам з дзяцінства». Тут у 1966 граў на гітары Уладзімір Высоцкі.

Яшчэ да фестывалю ў Гродне з’явіўся цікавы арт-аб'ект на тэму кіно. На скрыжаванні вуліц Дзяржынскага і Курчатава ўсталявалі драўляныя скульптуры на месцы былой вёскі Дзевятоўка, дзе здымалі вядомы фільм.

Агулам у горадзе на працягу года ўсталёўвалі стэнды і плакаты на тэму фільмаў, якія тут здымаліся ў розныя годы. Ёсць у цэнтры Гродна і свая алея кіно.

[irp posts="65 983″ name="Деревянные герои Белых рос" появились на месте снесённой деревни"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024