«Мы б купілі канапу, але навошта?"Як антыкавярня ў Гродне ўкараняе элементы «зялёнага» офіса

У Цэнтры адпачынку і развіцця «Партал» збіраюць батарэйкі, выкарыстоўваюць кубкі замест пластыкавых шклянак і падтрымліваюць міжнародную акцыю «Гадзіна Зямлі». Па незвычайнай прасторы прагуляўся «Гродзенскі Зялёны партал».

— Уся экалагічнасць зыходзіць з рацыянальнасці і эканамічнасці, — кажа стваральнік антыкавярні Іван Пятушок. — Напрыклад, выкарыстоўваць кубкі зараз экасяброўскі трэнд. А шмат кампаній кажа: мы палічылі, што пластыкавыя шклянкі - гэта дорага, кубкі танней.

У «Партале» выкарыстоўваюць шматразовы посуд. На сценах вісяць налепкі, якія распавядаюць пра энергазберажэнне і перавагу ровараў. Каб велааматарам было зручней, супрацоўнікі і валанцёры «Партала» ўманціравалі каля антыкавярні ўласную велапаркоўку.

У антыкавярні асобна збіраюць паперу, пластыкавыя крышкі і батарэйкі. Замест лістоў выкарыстоўваюць дошку. Тут імкнуцца менш друкаваць і выкарыстоўваюць чарнавікі. Асвятляюць «Партал» святлодыёднымі лямпамі, якія служаць даўжэй.

— Зараз экалагічнасць — гэта не перапрацоўка рэчаў, а максімальна доўгае выкарыстанне. У нас шмат б/у мэблі, якую нам проста аддавалі. Мы маглі б купіць канапу, але навошта, калі прасцей прывезці стары, чым купіць новы? Лаўкі і гадзіннік мы зрабілі самі. Старое люстэрка пафарбавалі і распісалі, як і старыя дзверы, — паказвае Іван.

Такім жа спосабам у антыкавярні з’явіўся акварыум, які суседзі Івана хацелі выкінуць. Нядаўна яму патэлефанавала супрацоўніца гродзенскага шклозавода, дзе разбіралі бібліятэку. Валанцёры адабралі лепшыя кнігі і арганізавалі ў «Партале» буккросінг.

Цікава, што ў Гродне паміж арганізацыямі ёсць «міграцыя» рэчаў. Напрыклад, крэсламі на мерапрыемствы абменьваюцца «Партал» і этнакрама «Цудоўня». «Мова наноў Гародня» бясплатна займаецца ў антыкавярні, наўзамен прадастаўляе праектар.

[irp posts="65 309″ name="А акуляры здымаць? На выпускным «Мовы Нанова» Віталь Гуркоў вучыў студэнтаў баксіраваць"]

У «Партале» праходзяць трэнінгі, майстар-класы, канцэрты, гульнятэкі, кінапрагляды. Цэнтр падтрымлівае акцыю «Гадзіна Зямлі» і прапагандуе здаровы лад жыцця. Безлімітныя знаходжанне тут каштуе крыху больш, чым келіх піва ў бары. А за гэтыя грошы можна наведаць канцэрт, пагуляць у настольныя гульні і развіць свае інтэлектуальныя здольнасці.

hrodna.life/2018/05/28/kumiryi-teatru-i-kino/

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024