Людзі і справы

У Бярозаўцы хочуць усталяваць помнік заснавальніку шклозавода Юліюсу Столе

На платформе Talaka пачаўся збор сродкаў на ўсталяванне помніка Юліюсу Столе, які заснаваў шклозавод «Нёман» у Бярозаўцы.

Шклозаводу «Нёман» у Бярозаўцы, Лідскага раёну, сёлета спаўняецца 135 гадоў. Гісторыя гэтага месца непарыўна звязана з развіццём шклозавода «Нёман». Але у горадзе да гэтай пары няма помніка заснавальніку завода Юліюсу Столе.

Юліюс Аўгусцінавіч Столе, спачатку арандатар, а потым і ўладальнік шкляной гуты ў Бярозаўцы, арганізаваў шкляную кампанію, якая хутка набыла вядомасць на сусветным рынку пад назваю Крыштальная фабрыка «Нёман».

Прадукцыя фабрыкі шырока распаўсюджвалася ў Еўропе: у Францыі, Аўстрыі, Вугоршчыне. Пазней прадукцыя адпраўлялася ў Канаду і ЗША. З гутаю «Нёман» супрацоўнічалі адмыслоўцы з Чэхіі, Польшчы, Нямеччыны, Бельгіі. Вакол шклозавода і вырас горад Бярозаўка.

«Лічым, што асоба Юліюса Столе мусіць быць належным чынам ушанавана ў Бярозаўцы. У гарадскім скверы Бярозаўкі павiнен з’явіцца помнік Юліюсу Столе», — пiша аўтар праекта Вітольд Ашурак.

Падтрымаць праект можна на краўдфандынгавай платформе Talaka: www.talaka.org/projects/2853/team

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024