Кіроўца-буфетчыца і 8 відаў кавы: у Гродне з’явіцца фуд-тралейбус

На вуліцах Гродна з 1 чэрвеня будзе працаваць перасоўная кавярня на колах. Там будзе бясплатны wifi, свежая выпечка, а буфетчыцай будзе кіроўца.

Цяпер заканчваюць вонкавае аздабленне і ўнутраны дэкор тралейбуса, які зможа трансфармавацца ў невялікую кавярню. Белы кузаў упрыгожваюць малюнкамі знакавых аб’ектаў горада, ёсць элементы нацыянальных узораў і фестывальная сімволіка. У салоне прадугледжана 18 пасадачных месцаў.

У планах — пашырыць колькасць наведвальнікаў кавярні за кошт стацыянарных столікаў на вуліцы пад навесам, расказвае «Гродна Плюс».

У якасці відовішчаў, акрамя віду з акна на плошчу, гасцям установы прапануюць паглядзець фільмы пра гісторыю горада і развіццё тралейбуснага руху. З пачастункаў - як мінімум 8 відаў кавы, марозіва, свежую выпечку і дэсерты.

Кавярня ўпершыню прыпаркуецца па баку Палаца Тэкстыльшчыкаў на Савецкай плошчы ў дзень адкрыцця фестываля нацыянальных культур. Падчас яго гастранамічная навінка будзе працаваць ад світання да заходу, не заязджаючы ў дэпо.

Пазней начаваць перасоўная кавярня будзе на тэрыторыі тралейбуснага парка, там жа будуць папаўняць і запасы правізіі. Праект задуманы як сезонны, таму зімой кавярня-тралейбус працаваць не будзе.

[irp posts="62 083″ name="Смотрите, какой будет программа Фестиваля Национальных культур"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024