Навіны

Гродзенскі радыёвядучы Дзмітрый Чэкан: «Я жудасны гамафоб»

Слухач гродзенскага радыё Мікалай абурыўся выказваннямі вядоўцы Дзмітрыя Чэкана. 12 мая ў эфіры журналіст распавядаў пра вынікі Еўрабачання: прайшоўся пра «еўрапейскіх каштоўнасцях» і «наехаў» на «барадатых жанчын».

Мікалай напісаў у Instagram радыё. Чэкан адказаў яму даволі рэзка, ужываючы непаліткарэктныя словы ў прыватным паведамленні, але з акаўнта radiogrodno.

На просьбу «Радыё С**бода» патлумачыць, чаму вядоўца дазваляе сабе такія выказванні і ў эфіры, і ў акаўнце, Дзмітры Чэкан адказаў, што ён «жудасны гамафоб».

«Не наша радыё, а ў прыватнасці я — жудасны гамафоб, я супраць усёй гэтай лухты, я не адмаўляю гэтага, і сваё меркаванне буду адстойваць заўсёды. Я выказваю свой пункт гледжання ў эфіры, рэзюмую заўсёды, што гэта чыста маё меркаванне, я нікому яго не навязваю. Але гэта мая пазіцыя», — сказаў Чэкан.

[irp posts="37 425″ name="У Гродне з’явіўся ТОП-5 вядучых. У ім няма Дзмітрыя Чэкана"]

17 мая адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй. Беларусь апынулася на 42 месцы з 49 краінаў Еўропы па ўзроўні гамафобіі. Гэта вынікае са штогадовай справаздачы міжнароднай арганізацыі ILGA-Europe. Горш, чым у Беларусі, сітуацыя выглядае толькі ў Малдове, Сан-Марына, Расіі, Манака, Турцыі, Арменіі і Азербайджане.

Падзяліцца
Меткі: меркаванні

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024