Карыснае

Пра інавацыі ў бізнесе і памылкі працы ў інтэрнэце раскажуць гродзенцам на бясплатным семінары

Семінар «Інавацыі ў бізнесе і памылкі працы ў Інтэрнэце» пройдзе ў Гродне 24 мая, а 14.00, пры падтрымцы групы кампаній «Чатыры Д». У праграме — вельмі нестандартны набор спікераў. Для ўдзелу трэба зарэгістравацца.

На семінары выступяць кіраўнік «Нацыянальнага цэнтра экспертных сістэм ацэнкі псіхафізіялагічных станаў персаналу» (г. Масква) Сяргей Міхальчык, кіраўнік партала Grodno.in Іван Клімко, кіраўнік кампаніі «Чатыры Д» Алег Шкулепа, кіраўнік студыі татуіроўкі «Інкарнацыя» Ніка Пермякова.

Яны раскажуць пра развіццё бізнесу з пункту гледжання розных, нават палярных накірункаў: псіхатэрапіі і аўтаматызацыі, інтэрнэт-рэкламы і тату-бізнэса.

Удзельнікаў семінара чакае прафесійная камунікацыя з тымі, хто даведваўся пра сакрэты бізнесу шляхам спроб і памылак, хто рызыкаваў і апраўдваў рызыку, хто ствараў і ўдасканальваўся, пакуль іншыя планавалі.

У якасці бонуса — душэўная кава-паўза і розыгрышы ад спікераў і партнёраў.
Семінар адбудзецца ў офісе групы кампаній «Чатыры Д» па адрасе г. Гродна, вул. Ціміразева, 37, канферэнц-зала.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024