Польшча плануе не пускаць да сябе замежнікаў, якія не аплацілі штрафы за парушэнні ПДР

У Польшчы разглядаюць магчымасць падключэння Пагранічнай службы да сістэмы аўтаматычнага кантролю дарожнага руху. Дзякуючы гэтаму кіроўцу, які не сплаціў штраф за парушэнне ПДР, проста не пусцяць у Польшчу. У Галоўнай інспекцыі аўтамабільнага транспарту ўжо працуюць над гэтым.

Міністэрства ўнутраных спраў, у сваю чаргу, сцвярджае, што праблема часткова вырашаецца з дапамогай аплаты штрафу ў паліцэйскіх машынах аплатнай картай. Аднак гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі кіроўца злоўлены на гарачым і толькі паліцыяй.

У 2017 годзе ўсе фотарадары ў Польшчы зафіксавалі амаль мільён парушэнняў ПДР, звязаных з перавышэннем хуткасці. Каля 8% гэтых парушэнняў здзейснена кіроўцамі з краін, размешчаных на ўсход ад Польшчы.

У цэлым гаворка ідзе пра штрафы на суму 20 млн злотых ($ 5,6 млн). Але ўлады Польшчы не могуць атрымаць гэтыя грошы з-за прабелаў у заканадаўстве, піша ABW.BY.

[irp posts="63 674″ name="На Дзяржынскага ля парку Жылібера сутыкнуліся аўтамабіль і матацыкл"]

З 2014 года дарожныя інспектары могуць караць за перавышэнне хуткасці, зарэгістраванае з фотарадараў, кіроўцаў з большасці краін ЕС. Гэта дазваляе Дырэктыва аб трансгранічнай абароне межаў. Запыты на інфармацыю аб уладальніках аўтамабіляў могуць быць адпраўлены за мяжу ў аўтаматычным рэжыме. У выніку вадзіцелі з ЕС без праблем атрымліваюць квітанцыі аб выплаце штрафу з Польшчы.

Калі ж справа даходзіць да кіроўцаў з Беларусі, Украіны і РФ, то пакуль недысцыплінаваныя аўтамабілісты могуць адчуваць сябе беспакарана, наракаюць польскія журналісты.

[irp posts="62 095″ name="У Беларусі прапануюць увесці сістэму балаў за парушэнні ПДР: сабраў 15 — пазбавіўся правоў на паўгода"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024