Навіны

Пляж са спартовымі пляцоўкамі і прычал будуюць каля «Прывала»

Прычал для малога рачнога транспарту і пляж са спартовымі пляцоўкамі пачалі будаваць на беразе Нёмана каля базы адпачынку «Прывал» ў красавіку 2018. Але скончаць працу будаўнікі яшчэ не хутка. Афіцыйнае адкрыццё аб’ектаў запланавана на 2019 год.

Праект прычала распрацаваў інстытут «Гроднагіпрабуд». Ён прадугледжвае будаўніцтва прычала, пірса і пляцоўкі для захоўвання маламерных судоў, а таксама пад’езд да месца спуску суднаў на ваду.

Сёння каля «Прывала» актыўна чысцяць рэчышча Нёмана. На беразе ідзе будаўніцтва пляжа з валейбольнай і футбольнай пляцоўкамі ды тэнісным кортам.

Плануецца, што да верасня скончацца асноўныя работы на беразе. Афіцыйна аб’екты адкрыюць у 2019 годзе. У будучыні пляжам змогуць карыстацца наведвальнікі базы адпачынку.

У планах «Прывала» таксама будаўніцтва моста на іншы бераг ракі. Цяпер гэта пытанне на стадыі праектавання і актыўна абмяркоўваецца кіраўніцтвам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024