Міша Дзюрдзь: перамог рак, пайшоў у школу і навучыўся гуляць у шахматы

Роўна год мінуў з таго часу, як шасцігадовага гродзенскага хлопчыка, хворага на рак, прааперыравалі ў ізраільскай клініцы. Грошы для лячэння Мішы збіралі ўсім горадам. Зараз яго стан стабілізаваўся. Хлопчык пачаў хадзіць у школу, навучыўся гуляць у шахматы і нават узяў удзел у адным з гарадскіх спаборніцтваў. Разам з мамай і супрацоўнікамі цэнтра «Пора» Міша наведаў рэдакцыю Hrodna.life, каб перадаць сваю падзяку ўсім нераўнадушным жыхарам горада.

Зараз жыццё Мішы робіцца падобным да жыцця аднагодкаў. Школа і гурткі сталі нарэшце займаць у ім больш месца, чым візіты да лекараў.

«Мішка проста марыў хадзіць у школу разам з іншымі дзецьмі. Яго мара спраўдзілася. Адразу з’явілася шмат новых сяброў, пашырылася кола камунікацый», — распавяла маці Мішы, Наталля Дзюрдзь.

Праўда, мама расказала, што школу хлопчык пакуль не ўспрымае ўсур'ёз. Яму цяжка зразумець, чаму, калі вакол так шмат дзяцей, нельга ўвесь час гуляць? Свой першы школьны год Міша правёў на хатнім навучанні. І зараз адкрывае для сябе шмат новага, што раней было недаступна.

[irp posts="61 756″ name="Бальнічных клоўнаў упершыню будуць вучыць у Гродне"]

Тата навучыў Мішу гуляць у шахматы, а мама запісала ў гурток у дзіцячым цэнтры. «Мішу вельмі хацелася патрапіць на сапраўдныя спаборніцтвы, але раней не атрымлівалася, — казала Наталля. — І вось нарэшце адзін з гарадскіх турніраў супаў з часам, калі мы былі дома».

«Я выйграў 5 раўндаў з 7 і ў агульным заліку заняў 65 месца са 100», — з гонарам падзяліўся хлопчык першымі поспехамі.

«Міша нарэшце выйшаў на рэмісію, але нам яшчэ трэба кожныя 3 месяцы лятаць у клініку ў Ізраіль на кантрольныя агляды. Лекары кажуць, што пакуль ён у зоне рызыкі, — кажа Наталля Дзюрдзь. — Нам надалей патрэбна падтрымка, мы будзем удзячны за любую дапамогу».

[irp posts="42 785″ name="Калі хочацца карыснай дзвіжухі: сем варыянтаў, дзе ў Гродне можна паваланцёрыць"]

Больш інфармацыі пра Мішу ёсць на яго старонках у сацыяльных сетках. Таксама там можна знайсці рахункі для дабрачынных ахвяраванняў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024