Здароўе і спорт

На вуліцах Гродна ў 73-ці раз прайшла традыцыйная гарадская эстафета

Сёння 5 траўня як і 73 гады таму ў Гродне прайшла традыцыная лёгкаатлетычная эстафета. У гэты дзень больш за 700 удзельнікаў выйшлі на старт, каб пераадолець 14 этапаў размешчаных на вуліцах горада.

За гады эстафета стала неад’емнай часткай гарадскога жыцця і ў чарговы раз даказала, што карыстаецца попытам у гродзенцаў. Сёлета ў спартовым мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы сярэдніх школ, гімназій, ліцэяў, сярэдне-спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў, спартыўных клубаў, вышэйшых навучальных устаноў, а таксама калектывы фізічнай культуры прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый горада. Усяго 756 удзельнікаў падзеленых на 54 каманды. Кожнай камандзе трэба было пераадолець 14 этапаў.

На спаборніцтвах прызы пераможцам эстафеты традыцыйна рыхтуе газета «Гродзенская праўда» — уласна яна, разам з упраўленнем спорту і турызму гарвыканкама, і з’яўляецца арганізатарам самых старых гродзенскіх спаборніцтваў.

Гродзенская эстафета бярэ пачатак з 1946 года і штогод праводзіцца ў Дзень друку. Спаборніцтвы праходзяць у любое надвор’е.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024